Мікалай Сямёнавіч Купчын
Выгляд
Мікалай Сямёнавіч Купчын | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 сакавіка 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 лістапада 1979 (56 гадоў) |
Род дзейнасці | філосаф |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філасофскіх навук |
Альма-матар |
Мікалай Сямёнавіч Купчын (8 сакавіка 1923, Горкі, Магілёўская вобласць — 25 лістапада 1979) — беларускі філосаф. Кандыдат філасофскіх навук (1956[1]).
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1952. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў старэйшым навуковым супрацоўнікам, з 1967 загадчыкам сектара гісторыі філасофіі Інстытута філасофіі і права АН Беларусі. Даследаваў гісторыю філасофскай і грамадскай думкі Беларусі, перыядычнага друку, навуковых і аматарскіх таварыстваў прыродазнаўства. Адзін з аўтараў калектыўных манаграфіяў з гісторыі філасофіі, а таксама «Нарысаў гісторыі марксісцка-ленінскай філасофіі ў Беларусі 1919—1968» (1968), «Нарысаў гісторыі філасофскай і сацыялагічнай думкі Беларусі (да 1917 г.)» (1973) і інш.[2]
Зноскі
- ↑ Вопросы передовой общественно-политической и философской мысли в газете «Северо-Западный Край» (1902―1905 гг.) : автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата философских наук / Н. С. Купчин; Академия наук Белорусской ССР, Институт философии и права. — Минск, 1956. — 17, [1] с.
- ↑ Памяць. Мінск 2002, с. 556.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 714 с.: іл. — ISBN 985-6302-46-3.