Мікалай Сямёнавіч Шуміхін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Сямёнавіч Шуміхін
Дата нараджэння 11 студзеня 1943(1943-01-11) (81 год)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Партыя
Член у

Мікалай Сямёнавіч Шуміхін (11 студзеня 1943, в. Тарбеева, Казельскі раён, Калужская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1967 годзе. Працаваў архітэктарам, кіраўніком групы архітэктараў у Белпрампраекце, з 1976 года — галоўны архітэктар, начальнік аддзела ў Белдзіпрабіясінтэзе.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1974 года. Член КПСС з 1981 года. Пражывае ў г. Мінск.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): комплекс заводаў Мінлегхарчпрама БССР у Паўднёвым прамвузле Брэста (1975), пашырэнне Лідскага аўтарамзавода (1978), Марганецкі гідролізна-дражджавы завод (1981), заводскія карпусы ў Барысаве, Гомелі, Мінску, Мазыры (19711981).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]