Мікалай Фёдаравіч Мятлюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Мятлюк
Мікалай Фёдаравіч Мятлюк
Дата нараджэння 26 лістапада 1932(1932-11-26) (91 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1974)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Мікалай Фёдаравіч Мятлюк (нар. 26 лістапада 1932, в. Слабада, Лёзненскі раён) — беларускі вучоны ў галіне аўтамабілебудавання. Доктар тэхнічных навук (1974), прафесар (1976).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1957 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Пачаў працоўную дзейнасць інжынерам-канструктарам на Мінскім аўтазаводзе. У 1959—1997 гадах працаваў у Беларускай політэхнічнай акадэміі (1985—1994 гадах — загадчык кафедры).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар каля 200 навуковых і навукова-метадычных прац па тармазных сістэмах аўтамабіляў і іншых мабільных машын, па аўтаматызацыі аўтамабіляў і трактароў. Мае больш за 50 вынаходак. Ім падрыхтавана каля 27 кандыдатаў тэхнічных навук.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Метлюк Николай Фёдорович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 2. — С. 125.
  • Мятлюк Мікалай Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 82. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).