Мікалай Фёдаравіч Чэпікаў
Мікалай Фёдаравіч Чэпікаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
19 жніўня 1949 (75 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Мікалай Фёдаравіч Чэпікаў (19 жніўня 1949, в. Малы Хоцімск, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Хоцімскага раённага выканаўчага камітэта (2001—2005).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Працаваў у сельскай гаспадарцы ў Касцюковіцкім раёне, быў начальнікам вытворчага ўчастка калгаса «Ленінскі шлях», старшынёй калгаса «1 Мая», інструктарам аргаддзела Касцюковіцкага раённага камітэта КПБ, намеснікам па механізацыі ўпраўляючага раённага аб'яднання Сельгастэхніка, інспектарам раённага аб'яднання Сельгасхімія, дырэктрам ПМК-90 меліярацыі.
Потым на розных пасадах у Віцебскай і Брэсцкай абласцях. З 1992 года намеснік старшыні Касцюковіцкага раённага выканаўчага камітэта па надзвычайных сітуацыях і жыллёва-камунальных пытаннях. З красавіка 2001 да чэрвеня 2005 гадоў старшыня Хоцімскага раённага выканаўчага камітэта.
У красавіку 2002 года паміж Мікалаем Чэпікавым і старшынёй калгаса «Чырвоны маяк» Мікалаем Какатковым, які быў аб'яднаны з калгасам імя Карла Маркса, адбыўся канфлікт, бо першы хацеў бачыць на пасадзе старшыні свайго чалавека. Але калгаснікі на аб'яднальным сходзе 26 сакавіка прагаласавалі за Мікалая Какаткова, і калгас амаль тыдзень не атрымліваў паліва і кармоў. У выніку, Мікалай Какаткоў быў вымушаны пайсці ў адпачынак, а Мікалай Чэпікаў пасадзіў на пасаду старшыні намесніка начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Сяргея Пагуляева[1].
У чэрвені 2005 года прызначан на пасаду генеральнага дырэктара ААТ «Аграмашсервіс»[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Сердзюкоў, Аляксандар. Кіраўнік Хоцімскага райвыканкаму Мікалай Чэпікаў прызначыў новым старшынёй калгасу «Чырвоны маяк» супрацоўніка райвыканкаму . Радыё Свабода (3 красавіка 2002). Праверана 30 сакавіка 2021.
- ↑ По ступенькам преобразований проходят предприятия Могилевского холдинга в форме ОАО «Агромашсервис» (руск.). СБ. Беларусь сегодня (21 лютага 2007). Праверана 30 сакавіка 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лапцеўскі, Д. Ад токара – да старшыні райвыканкама / Д. Лапцеўскі // Шлях Кастрычніка. — 2001. — № . — 21 красавіка. — С. 1.