Мікалай Мікалаевіч Халезін
| Мікалай Мікалаевіч Халезін | |
|---|---|
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 30 сакавіка 1964 (62 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Жонка | Наталля Андрэеўна Каляда |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | драматург, журналіст, тэатральны рэжысёр, акцёр, пісьменнік |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Мікалай Мікалаевіч Халезін (30 сакавіка 1964, Мінск, БССР) — беларускі журналіст і сцэнарыст, мастацкі кіраўнік «Свабоднага тэатра». Кавалер Ордэна Брытанскай імперыі.
Нарадзіўся ў Мінску ў сям’і спевака Мінскай філармоніі[1]. Пасля заканчэння школы служыў у войску ў авіяцыі. У 1984 паступіў на эканамічны факультэт Інстытута народнай гаспадаркі, але пасля трэцяга курсу кінуў вучобу, каб заняцца творчасцю[2].
Працаваў журналістам у газетах «Имя», «Наша свабода»[3], быў намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Навіны», адным з членаў арганізацыйнага камітэта грамадзянскай ініцыятывы «Хартыя'97».
Быў стваральнікам і мастацкім кіраўніком цэнтра сучаснага мастацтва «VITA NOVA».
У 2005 г. Халезін разам з сваёй жонкай Наталляй Калядой заснавалі «Свабодны тэатр», які атрымаў шырокую вядомасць у Беларусі і замежжы.
Мікалай Халезін — аўтар шматлікіх п’есаў, перакладзеных на многія мовы свету, уладальнік шэрагу прэстыжных міжнародных культурніцкіх прэмій і прызоў на драматургічных конкурсах у розных краінах свету[4].
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]Лаўрэат прэміі «Люблю Беларусь» (2010)[5]. Кавалер Ордэна Брытанскай імперыі (2023)[6][7]. Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (24 снежня 2024)[8].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Оттенки времени. Веселый Ярик
- ↑ http://www.svaboda.org/content/article/754102.html
- ↑ http://www.belgazeta.by/20050110.1/320013072/ Архівавана 25 жніўня 2011.
- ↑ http://old.euroradio.fm/by/1143/experts/44728/ Архівавана 16 жніўня 2011.
- ↑ Прэмію «Люблю Беларусь» нарэшце ўручылі ляўрэатам . Радыё Свабода (20 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2021. Праверана 20 сакавіка 2021.
- ↑ Birthday Honours List 2023 PM List Transparency Data
- ↑ Мікалай Халезін і Наталля Каляда ўдастоеныя звання Ордэна Брытанскай імперыі
- ↑ Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі. Telegram. Праверана 30 снежня 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Блог Мікалая Халезіна (руск.)