Мікалай Мікалаевіч Яроменка (старэйшы)
Мікалай Яроменка-старэйшы | |
---|---|
Мікалай Мікалаевіч Яроменка (старэйшы) | |
| |
Імя пры нараджэнні |
Яроменка Мікалай Мікалаевіч |
Дата нараджэння | 17 чэрвеня 1926 |
Месца нараджэння |
Новасібірск, Сібірскі край, РСФСР, СССР |
Дата смерці | 30 чэрвеня 2000 (74 гады) |
Месца смерці | Мінск, Беларусь |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
СССР, Беларусь |
Жонка | Галіна Аляксандраўна Арлова |
Дзеці | Мікалай Мікалаевіч Яроменка |
Месца працы | |
Прафесія |
акцёр тэатра і кіно |
Кар’ера | 1960—1998 |
Кірунак | сацыялістычны рэалізм |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | 0947699 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікалай Мікалаевіч Яроменка (старэйшы) (17 чэрвеня 1926, Новасібірск — 30 чэрвеня 2000, Мінск) — савецкі і беларускі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст СССР (1989).
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага склікання (1997—2000).
Бацька вядомага акцёра Мікалая Яроменкі (малодшага). Муж Галіны Арловай.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 17 чэрвеня 1926 (па іншых дадзеных, 20 чэрвеня 1923) у Новасібірску. Бацькі родам з Віцебскай вобласці. Пасля заканчэння рамеснага вучылішча працаваў токарам.
Скончыў курсы малодшых лейтэнантаў у Новасібірску (1942). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 18 гадоў пайшоў на фронт, паранены трапіў у акружэнне, апынуўся ў палоне. Здолеў выжыць у фашысцкім канцлагеры, з якога некалькі разоў спрабаваў уцячы. Затым ваяваў у складзе падпольнай групы Супраціву.
Пасля заканчэння ў 1948 годзе Тэатральнай студыі ў Мінску быў акцёрам БелАДТ імя Я. Коласа ў Віцебску (1948—1959). З 1959 года акцёр БелАДТ імя Я. Купалы.
Здымацца ў кіно пачаў у 1960 годзе.
З 10 студзеня 1997 года[1] па 30 чэрвеня 2000 года — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага склікання (па прэзідэнцкай квоце). З’яўляўся намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па сацыяльных пытаннях.
Памёр 30 чэрвеня 2000. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Народны артыст Беларускай ССР (1967)
- Народны артыст СССР (1989)
- Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР
- Медаль Францыска Скарыны (1996)
Зноскі
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 10 января 1997 года № 25 «О назначении Н. И. Дементея, Т. Н. Дудко, Н. Н. Еременко, В. С. Каравая членами Совета Республики Беларусь Национального собрания Республики Беларусь»
- Асобы
- Нарадзіліся 17 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1926 годзе
- Нарадзіліся ў Новасібірску
- Памерлі 30 чэрвеня
- Памерлі ў 2000 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа
- Акцёры паводле алфавіта
- Акцёры Беларусі
- Акцёры СССР
- Акцёры XX стагоддзя
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Народныя артысты СССР
- Народныя артысты Беларускай ССР
- Ваеннапалонныя СССР
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Члены КПСС
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання