Міклаш Барабаш
| Міклаш Барабаш | |
|---|---|
| венг.: Barabás Miklós | |
| | |
| Род дзейнасці | літограф, мастак, фатограф, дзеяч выяўленчага мастацтва, партрэтыст, ілюстратар |
| Дата нараджэння | 22 лютага 1810[1][2] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 12 лютага 1898[3][4][…] (87 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Дзеці | Henriette Barabás[d] і Ilona Barabás[d] |
| Член у | |
Міклаш Барабаш (венг. Barabás Miklós; 22 лютага 1810, Маркушфалва, цяпер Румынія — 12 лютага 1898, Будапешт) — венгерскі мастак — партрэтыст і пейзажыст. Набыў прызнанне і вядомасць яшчэ пры жыцці. Вядомы сваімі партрэтамі дзеячаў палітыкі, культуры і мастацтва Венгрыі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Міклаш Барабаш — трансільванскі венгр. Сярэднюю адукацыю атрымаў у рэфармацкім каледжы Надзь-Энеда, дзе вучыўся ў аспірантуры і выкладаў яго дзядзька Міклаш Гаал. Потым Міклаш вывучаў мастацтва ў сталіцы Аўстрыі горадзе Вене ў Акадэміі выяўленчых мастацтваў у 1829—1830 гадах.
У 1830 годзе навучаўся майстэрству літаграфіі ў Габара Бары ў Клужы. У 1831 годзе з’ехаў на два гады ў Бухарэст, дзе атрымаў досвед партрэтнага жывапісу. У 1834—1835 гадах падарожнічаў па Італіі. У 1836—1838 гадах аднавіў вучобу ў Будапешце. Канчаткова ўладкаваўся ў Будапешце пасля 1840 года. Маляваў многіх выдатных сучаснікаў, а таксама стварыў дакументальныя партрэты гістарычных герояў Венгрыі, Трансільваніі і Харватыі. У 1867 годзе быў абраны дэпутатам Венгерскага парламента.
На творчасць Барабаша аказалі ўплыў густы, якія панавалі ў Вене. Яго партрэты, часта невялікага фармату, нясуць адбітак бідэрмеера. Многія работы Барабаша прадстаўлены ў экспазіцыі Венгерскай нацыянальнай галерэі. Пахаваны на могілках Керапешы, магілу ўпрыгожвае помнік працы Эдуарда Тэльча.
Зноскі
- ↑ József S. Magyar írók — Т. 14. — С. 5200. Праверана 19 лютага 2020.
- ↑ Háromszék — Románia: 1989. — Т. 2020, вып. február 22.. — ISSN 1221-0161; 1584-3254
- ↑ Miklos Barabas // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Brozović D., Ladan T. Miklós Barabás // Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с.