Перайсці да зместу

Мікола Скабей

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікола Скабей
Род дзейнасці грамадскі дзеяч
Дата нараджэння 23 кастрычніка 1905(1905-10-23)
Дата смерці 7 снежня 1992(1992-12-07) (87 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства

Мікола Скабей (23 кастрычніка 1905 — 7 снежня 1992) — грамадскі дзеяч беларускай дыяспары ў Аўстраліі. [1]

Нарадзіўся 23 кастрычніка 1905 г.

Падчас Другой сусветнай вайны у часе нямецкай акупацыі, паводле гісторыка Наталлі Гардзіенкі, быў кіраўніком беларускай паліцыі ў Ільянскай акрузе. У 1944 г. быў дэлегатам на Другім Усебеларускім кангрэсе, пасля якога адразу выехаў з Беларусі. Некалькіх гадоў жыў у Германіі.

У 1948 г. прыехаў у Аўстралію. Жыў у Мельбурне. Некаторы час быў на чале сектара Рады БНР у Вікторыі. У 1950-х гг. стаў на чале Згуртавання беларусаў у Вікторыі. Пасля стварэння агульнага Беларускага цэнтральнага камітэта стаў першым яго кіраўніком і рэгулярна абіраўся на гэтую пасаду на працягу 1960—1980-х гг. Друкаваўся ў мясцовых беларускіх эміграцыйных выданнях.

Пры ягоным кіраўніцтве і пры падтрымцы Беларускага цэнтральнага камітэта была наладжаная праца чарговай беларускай школы. Адзін з ініцыятараў набыцця Беларускага дома і ўдзельнік управы Кааператыву беларускага дома. Актыўна падтрымаў ідэю арганізацыі Сустрэчаў беларусаў Аўстраліі. Падтрымліваў цесныя сувязі з беларускімі эмігрантамі ў іншых краінах свету, і ў прыватнасці з Міколай Абрамчыкам.

Памёр 7 снежня 1992 г. у Мельбурне. Пахаваны на беларускай дзялянцы Фокнерскага мемарыяльнага парку. На помніку быў зроблены надпіс: «Пражыў жыцьцё для роднай Беларусі і сям’і / Хай табе сьняцца сны аб Беларусі / Дарагі бацька, дзед, прадзед».

Зноскі