Мікіта Андрэевіч Лазоўскі
| Поўнае імя | Мікіта Андрэевіч Лазоўскі | |||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Нарадзіўся |
16 жніўня 1999[1] (26 гадоў) |
|||||||||
| Грамадзянства |
|
|||||||||
| Рост | 187 см | |||||||||
| Вага | 89 кг[2] | |||||||||
| Пазіцыя | брамнік | |||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
|
||||||||||
Мікіта Лазоўскі (нар. 16 жніўня 1999, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаў займацца футболам у мінскім РЦАР-БДУ, у юнацкім узросце трапіў у структуру мінскага «Дынама», з 2017 года пачаў гуляць за дубль клуба, тады ж стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды мінчан. У красавіку 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў клуб Другой лігі «Ашмяны-БДУФК», дзе быў другім брамнікам, дапамог камандзе выйсці ў Першую лігу.
У сакавіку 2020 года пасля прагляду стаў іграком «Смалявічаў»[3]. Сезон 2020 пачынаў у дублі. 3 ліпеня 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы з брэсцкім «Дынама» (3:3). У снежні 2020 года пакінуў «Смалявічы»[4].
У пачатку 2021 года засярэдзіўся на выступленні ў пляжным футболе, пазней вярнуўся ў дубль мінскага «Дынама». Пакінуў сталічны клуб па заканчэнні сезона 2022.
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]| Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
|---|---|---|---|---|---|
| 2017 | дубль | Дынама | 5 | -2 | |
| 2018 | дубль | Дынама | 16 | -6 | |
| 2019 | Д3 | Ашмяны-БДУФК | 8 | -4 | |
| 2020 | Д1 | Смалявічы | 6 | -21 | |
| 2021 | дубль | Дынама | 5 | -5 | |
| 2022 | дубль | Дынама | 0 | 0 | |