Мікіта Станіслававіч Татаркоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Мікіта Татаркоў)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Мікіта Татаркоў
Mykyta Tatarkov.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Мікіта Станіслававіч Татаркоў
Нарадзіўся 4 студзеня 1995(1995-01-04)[1] (24 гады)
Грамадзянства Flag of Ukraine.svg Украіна
Рост 174 см
Вага 67 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
2008 — 2012 Украіна Металург (Запарожжа)
Клубная кар’ера*
2012 — 2015 Украіна Металург (Запарожжа) 29 (1)
2016 — 2018 Украіна Чарнаморац (Адэса) 68 (3)
2019 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 8 (0)
Нацыянальная зборная**
2013 Украіна Украіна (да 19) 2 (0)
2014 — 2015 Украіна Украіна (да 21) 8 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 24 жніўня 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 31 сакавіка 2019.

Мікіта Татаркоў (нар. 4 студзеня 1995, Запарожжа, Украіна) — украінскі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец акадэміі запарожскага «Металурга», выступаў за юнацкую і моладзевую каманды. 6 красавіка 2014 года дэбютаваў за «Металург» у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць адэскага «Чарнаморца», у хуткім часе стаў трывала з’яўляцца ў першай камандзе. У снежні 2015 года разам з шэрагам іншых ігракоў пакінуў «Металург» у сувязі з працэсам ліквідацыі клуба.

У студзені 2016 года падпісаў кантракт з адэскім «Чарнаморцам». У 2016 годзе трывала з’яўляўся ў стартавым складзе, у пачатку сезона 2017/18 часцей заставаўся на лаўцы запасных, але пазней вярнуў месца ў аснове. У сезоне 2018/19 стаў часцей выхадзіць на замену.

У лютым 2019 года прыбыў на прагляд у беларускі клуба «Шахцёр» з Салігорска і ў сакавіку падпісаў з ім кантракт[3]. У салігорскай камандзе выкарыстоўваўся як ігрок ратацыі, пераважна выхадзіў на замену. У жніўні 2019 года разарваў кантракт з «Шахцёрам»[4].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за юніёрскую і моладзевую зборныя Украіны.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]