Мікіта Ханіят

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мікіта Ханіят

Мікіта Ханіят (грэч.: Νικήτας Χωνιάτης), часам памылкова Акамінат (1155, Хоны — 1213, Нікея) — візантыйскі гісторык, пісьменнік. Займаў высокія адміністрацыйныя пасады. Пасля ўзяцця Канстанцінопаля ў 1204 годзе крыжакамі бег у Нікею.

Яго «Хроніка» — падрабязнае апісанне гісторыі Візантыі і суседніх народаў з 1118 па 1206 гады і адзін з лепшых помнікаў сярэднявечнай прозы, дзе зроблена спроба псіхалагічнай матывацыі падзей, а вобразы складаныя і супярэчлівыя. Хроніка з'яўляецца адной з асноўных крыніц па гісторыі гэтага перыяду, прычым досыць дакладнай, паколькі аўтар сам быў сведкай шматлікіх падзей або абапіраўся на апавяданні сведак.

Вытрымкі з «Гісторыі» цытуюцца, напрыклад, у 7-й візантыйскай малой хроніцы. Пакінуў таксама шэраг прамоў.

Мікіта Ханіят у літаратуры[правіць | правіць зыходнік]

Мікіта Ханіят — адзін з персанажаў рамана італьянскага пісьменніка Умберта Эка «Баўдаліна».

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]