Мілан Кунк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мілан Кунк
чэшск.: Milan Kunc
Дата нараджэння 27 лістапада 1944(1944-11-27) (79 гадоў)
Месца нараджэння Прага, Чэхія
Грамадзянства  Чэхія
Род дзейнасці мастак, графік, скульптар, фатограф, перформер, музыкант, дзеяч выяўленчага мастацтва, кераміст
Жанр неа-поп
Вучоба Акадэмія прыгожых мастацтваў (Прага)
Акадэмія мастацтваў (Дзюсельдорф)
Мастацкі кірунак нігілізм, кіч
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мі́лан Ку́нк (чэшск.: Milan Kunc; 27 лістапада 1944, ПрагаЧэхія) — сучасны чэшскі мастак, прадстаўнік еўрапейскага неа-попу. Кунк піша карціны падкрэслена банальныя, яму ўласцівы карыкатурны стыль і нігілізм, гульня ў адкрыты кіч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 1964—1967 — Акадэмія прыгожых мастацтваў (Прага).
  • 1970—1975 — Акадэмія мастацтваў (Дзюсельдорф).
  • 1979 — разам з Янам Кнапам і Петэрам Ангерманам заснаваў «Gruppe Normal».
  • 1984 — жыў і працаваў у Кёльне.
  • 1988—1991 — жыў і працаваў у Рыме і Таскані.
  • 1995—1996 — студыя ў Нью-Ёрку і Усходнім Хэмптане.
  • 1996—1997 — працаваў з керамічнай скульптурай у Гаазе.
  • 2001—2004 — студыі ў Празе і Кёльне.
  • 2004 — жыве і працуе ў Празе.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Мілан Кунк быў стваральнікам іст-попа (East Pop) — так ён назваў сваю версію сац-арту, напрамкі, у якім ён працаваў у канцы 1970-х. «Гэтыя карціны павінны быць забароненыя!» казаў Іозеф Бойс у ранніх 70-х аб работах Мілана Кунка ў Дзюсельдорфскай акадэміі мастацтваў. А Герхард Рыхтэр раіў Кунку шукаць шчасця ў рэкламе.

Падчас навучання Кунка ў акадэміі мастацтваў у Празе, акрамя абавязковага сацыялістычнага рэалізму, быў папулярны сюррэалізм. Уплыў гэтых двух стыляў дае ведаць пра сябе ў працах Кунка. Пасля ўводу савецкіх войскаў і разбурэння надзей Пражскай вясны, Кунк вырашае іміграваць. Кунк пераязджае ў Дзюсельдорф і працягвае навучанне там. Ён спрабуе сябе ў розных стылях.

У 1979 годзе заканчваецца перыяд «іст-попу» ў творчасці Кунка, разам з калегамі Peter Angermann і Jan Knap ён засноўвае групу «Normal». Група зрабіла нешта накшталт сенсацыі ў іншых краінах, найбольш прыкметны поспех быў на 11-ай Біенале ў Парыжы, дзе яны разам стварылі некалькі прац вялікага фармату. У 1980-я жывапіс Кунка становіцца больш дынамічным, мастак змяняе стыль ад карціны да карціны. Кампазіцыі хутка ствараюцца тонкімі пэндзлямі, часта яркімі крыклівымі фарбамі. Вынік нагадвае фантазіі чалавека, які знаходзіцца пад уплывам галюцынагенных рэчываў. Назвы накшталт «Psychedelischer Nachmittag» (1983) толькі сцвярджаюць у гэтай думкі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]