Мілдрэд Мак-Дэніел
англ.: Mildred McDaniel | |
Пол | жанчына |
Мянушка | Tex[2] |
Спецыялізацыя | скачкі ў вышыню |
Нарадзілася |
4 лістапада 1933 ці 3 лістапада 1933[1] |
Памерла |
30 верасня 2004 (70 гадоў) |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 176 см |
Вага | 55 кг |
IAAF | 14430536 |
Мілдрэд Луіза «Мілі» Мак-Дэніел-Сінглтан (англ.: Mildred Louise «Millie» McDaniel-Singleton, у дзявоцтве — Мак-Дэніел; 4 лістапада 1933, Атланта, Джорджыя, ЗША — 30 верасня 2004, Пасадэна, Каліфорнія, ЗША) — амерыканская лёгкаатлетка, спецыялізавалася на скачках у вышыню. Алімпійская чэмпіёнка 1956 года, чэмпіёнка Панамерыканскіх гульняў 1955 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Мілі Мак-Дэніел нарадзілася ў Атланце і скончыла мясцовую старэйшую школу Дэвіда Говарда, якая прызначалася для дзяцей афраамерыканцаў.
У 1953 Мак-Дэніел атрымала перамогу ў скачках у вышыню на чэмпіянаце ЗША па лёгкай атлетыцы. У 1955 і 1956 гадах яна паўтарыла гэтае дасягненне, прычым як на адкрытым паветры, так і ў памяшканні. У 1955 годзе спартсменка таксама прыняла ўдзел у Панамерыканскіх гульнях у Мехіка, дзе атрымала пераканаўчую перамогу, перасягнуўшы вынік сярэбранага прызёра амаль на 10 см.
У снежні 1956 года Мак-Дэніел прыняла ўдзел у спаборніцтвах у скачках у вышыню на Алімпійскіх гульнях у Мельбурне. На Гульнях амерыканка была адзінай, хто здолеў пераадолець вышыню 1,70 м, стаўшы алімпійскай чэмпіёнкай. Прапусціўшы адзнакі 1,72 м і 1,74 м, Мілі з другой спробы ўстанавіла новы сусветны рэкорд у 1,76 м, перасягнуўшы на 1 см папярэдняе дасягненне румынкі Ёланды Балаш.
Апроч лёгкай атлетыкі Мак-Дэніел займалася таксама баскетболам, выступала за каманду Таскігійскага інстытута. У 1983 годзе спартсменка была ўключана ў Залу спартыўнай славы штата Джорджыя.
Пасля завяршэння сваёй спартыўнай кар’еры Мілдрэд пераехала ў Каліфорнію, дзе выкладала фізкультуру на працягу 32 гадоў. 30 верасня 2004 года ва ўзросце 70 гадоў амерыканка памерла.
Зноскі
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 17 чэрвеня 2024.
- ↑ Olympedia — 2006.