Ульрыке Мейфарт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ульрыке Мейфарт
ням.: Ulrike Nasse-Meyfarth
Імя пры нараджэнні ням.: Ulrike Meyfarth
Род дзейнасці скакун у вышыню, лёгкаатлетка
Дата нараджэння 4 мая 1956(1956-05-04)[1][2][…] (67 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ульрыке Мейфарт (ням.: Ulrike Meyfarth; нар. 4 мая 1956 года, Франкфурт-на-Майне) — заходнегерманская лёгкаатлетка, двухразовая алімпійская чэмпіёнка па скачках у вышыню. Сваё першае алімпійскае золата заваявала ў 1972 годзе ва ўзросце 16 гадоў, стаўшы самай маладой алімпійскай чэмпіёнкай у скачках у вышыню. Другую алімпійскую перамогу атрымала ў 1984 годзе ва ўзросце 28 гадоў, стаўшы самай узроставай алімпійскай чэмпіёнкай у гэтай дысцыпліне (цяпер апошні рэкорд належыць Рут Бейтыа, якая стала алімпійскай чэмпіёнкай у 2016 годзе ва ўзросце 37 гадоў).

1972, Алімпійскія гульні ў Мюнхене[правіць | правіць зыходнік]

У Мюнхене ніхто не чакаў перамогі ад юнай спартсменкі, якая мела асабісты рэкорд 1,85 м. Супраць яе выступалі дасведчаныя і знакамітыя саперніцы на чале з сусветнай рэкардсменкай (1,92 м) аўстрыйкай Ілонай Гузенбаўэр.

3 верасня 1972 года Ульрыке мінула кваліфікацыйныя спаборніцтвы (1,76), а ў фінале, які адбыўся на наступны дзень, прадэманстравала зайздросныя для яе юных гадоў стрыманасць і тактычную пісьменнасць. З першых спроб яна паслядоўна брала вышыні 1,71, 1,76, 1,79, 1,82 і 1,85, а таксама вышыню 1,88, якая на 3 см перавышала яе асабісты рэкорд. Гэтую вышыню, акрамя яе, пераадолелі толькі дзве ўдзельніцы - сусветная рэкардсменка Ілона Гузенбаўэр і Іарданка Благоева. Благоева, як і Мейфарт, брала ўсе папярэднія вышыні з першай спробы і дзяліла з ёй першую пазіцыю, Гузенбаўэр была трэцяй, маючы пяць няўдалых спроб, у тым ліку адну на вышыні 1,88. Вырашальнай стала вышыня 1,90. Мэйфарт узяла яе з другой спробы, абедзве яе суперніцы пацярпелі няўдачу. Ужо ў рангу алімпійскай чэмпіёнкі Мейфарт з першай спробы пераадолела вышыню 1,92 м, паўтарыўшы сусветны рэкорд, і тройчы няўдала спрабавала скокнуць на 1,94 м.

Перамогшы на алімпійскім турніры ва ўзросце 16 гадоў, Мейфарт стала самай юнай алімпійскай чэмпіёнкай у гісторыі жаночых скачкоў у вышыню.

Зноскі

  1. Ulrike Meyfarth // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ulrike Meyfarth // Brockhaus Enzyklopädie