Міласлава Рэзкава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лёгкая атлетыка
Міласлава Рэзкава
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя скачок у вышыню
Нарадзілася 22 ліпеня 1950(1950-07-22)[1]
Памерла 19 кастрычніка 2014(2014-10-19)[3] (64 гады) ці 20 кастрычніка 2014(2014-10-20)[2] (64 гады)
Грамадзянства
Рост 173 см
Вага 63 кг

Міласлава Хюбнерава-Рэзкава (чэшск.: Miloslava Hübnerová-Rezková; 22 ліпеня 1950, Прага, Чэхаславакія — 19 кастрычніка 2014, Прага, Чэхія) — чэхаславацкая скакуха ў вышыню, чэмпіёнка летніх Алімпійскіх гульняў у Мехіка (1968).

Спартыўная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Разам са сваёй сястрой яна вырасла ў Халяшовіцах. З дзяцінства яны займаліся балетам і мастацкай гімнастыкай. У лёгкую атлетыку будучая чэмпіёнка прыйшла выпадкова, замяніла захварэўшую аднакласніцу на спаборніцтвах па скачках у вышыню і адразу атрымала перамогу. Пры гэтым яе рост на той момант складаў усяго 1,69 см, толькі да дваццаці гадоў ён стаў 1,73 см, што таксама вельмі мала для скакунняў у вышыню. Акрамя таго, спартсменка пакутавала ад блізарукасці (3 дыяптрыі), здымаючы акуляры перад скачком, яна бачыла размыты сілуэт планкі.

У 1968 годзе горадзе Ябланец-над-Нісай стала чэмпіёнкай ЧССР з вынікам 1,82 см, маючы на пачатак года вынік 1,68 см. Па парадзе свайго трэнера Рудольфа Хюбнера, каб не дазволіць сабе залішняга хвалявання падчас летняй Алімпіяды ў Мехіка (1968) спартсменка сумяшчала трэніроўкі з чытаннем кнігі Джэрома К. Джэрома «Трое ў лодцы, не лічачы сабакі». У выніку, узяўшы з трэцяй спробы планку на вышыні 1,82 м, стала алімпійскай чэмпіёнкай.

З’яўлялася чатырохразовай чэмпіёнкай Чэхаславацкай ССР (1968, 1969, 1972 і 1974). Чэмпіёнка Еўропы 1969 года з вынікам 1,83 м. На летніх Алімпійскіх гульнях у Мюнхене (1972) заняла 15-е месца. На чэмпіянатах Еўропы ў Хельсінкі (1971) і Рыме (1974) займала 5-е месца.

Спартсменка года ў Чэхаславакіі 1969 года.

Апошні раз выйшла ў скачковы сектар на спаборніцтвах у Таліне ў 1977 годзе.

Зноскі

  1. Miloslava Rezková // The Fine Art Archive — 2003.
  2. а б в The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. Zemřela olympijská šampionka ve skoku do výšky Rezková-Hübnerová