Эліс Коўчмэн
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | скачкі ў вышыню |
Нарадзілася |
9 лістапада 1923[1] |
Памерла |
14 ліпеня 2014[1] (90 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 170 см |
Вага | 58 кг |
IAAF | 14557476 |
![]() |
Эліс Мэры Коўчмэн (-Дэвіс) (англ.: Alice Marie Coachman (-Davis); 9 лістапада 1923, Олбані, штат Джорджыя, ЗША — 14 ліпеня 2014, там жа) — амерыканская спартсменка, чэмпіёнка летніх Алімпійскіх гульняў у Лондане (1948) у скачках у вышыню, першая чарнаскурая алімпійская чэмпіёнка.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Расла ў паўднёвым штаце Джорджыя, дзе былі моцныя традыцыі сегрэгацыі, яна не магла трэніравацца ў мясцовых спорткомплексах. Нягледзячы на гэта, ва ўзросце 16 гадоў здолела выйграць першую ўзнагароду ў скачках у вышыню Амерыканскага аматарскага спартыўнага аб’яднання (AAU) (1939), застаючыся да 1948 года непераможнай у гэтай дысцыпліне і выйграўшы дзесяць чэмпіянатаў запар. На момант смерці ўтрымлівала за сабой рэкорд па колькасці перамог запар у скачках у вышыню на чэмпіянатах AAU; у 1941—1943 гадах таксама перамагала на спаборніцтвах, якія праводзіліся ў закрытым памяшканні.
Адначасова выступала ў спрынтарскім бегу, выступаючы за Таскіджыйскі ўніверсітэт, станавілася чэмпіёнкай ЗША ў эстафеце 4 × 100 метраў (1941 і 1942). У гэтай дысцыпліне выйграла восем тытулаў на адкрытым паветры і два — у памяшканні. У агульнай складанасці заваявала 25 тытулаў AAU.
На летніх Алімпійскіх гульнях у Лондане (1948) заваявала залаты медаль у скачках у вышыню з новым рэкордам спаборніцтваў — 1,68 м. Стала адзінай амерыканкай, якая перамагла на гэтай Алімпіядзе і першай чарнаскурай алімпійскай чэмпіёнкай.
Пасля Гульняў у Лондане спартсменка завяршыла сваю кар’еру, выйшла замуж і працавала настаўнікам у Атланце. У 1952 годзе стала першай чарнаскурай амерыканкай, выява якой была выкарыстана ў рэкламе марачнага прадукту (плакаты Coca-Cola).
З’яўлялася ганаровым членам Alpha Kappa Alpha Sorority, у 1975 годзе была ўведзена ў Залу лёгкаатлетычнай Славы ЗША і ў 2004 годзе ў Амерыканскую залу Алімпійскай славы.
Зноскі
- ↑ а б Alice Coachman // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Нарадзіліся 9 лістапада
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Нарадзіліся ў Олбані (Джорджыя)
- Памерлі 14 ліпеня
- Памерлі ў 2014 годзе
- Памерлі ў Джорджыі
- Асобы
- Лёгкаатлеты паводле алфавіта
- Спартсмены паводле алфавіта
- Скакуны ў вышыню ЗША
- Алімпійскія чэмпіёны ад ЗША
- Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы
- Бегуны на кароткія дыстанцыі ЗША
- Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1948 года
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1948 года