Перайсці да зместу

ФК Мільянарыяс Багата

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мільянарыяс Багата)
Мільянарыяс
Escudo de Millonarios temporada 2022.png
Поўная назва Azul y Blanco Millonarios Fútbol Club S.A.
Заснаваны 18 чэрвеня 1946
Горад Багата, Калумбія
Стадыён Эль-Кампін
Умяшчальнасць: 36343
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Прымера А
2023 2 месца
Сайт millonarios.com.co (ісп.)

«Мільяна́рыяс» (ісп.: Millonarios) — калумбійскі футбольны клуб з горада Багата. Гэта адзін з самых паспяховых і знакавых клубаў краіны, які з’яўляецца адным з самых папулярных не толькі ў Калумбіі, але і ў Паўднёвай Амерыцы. З моманту свайго стварэння ў 1948 годзе «Мільянарыяс» браў удзел у розыгрышы чэмпіянату Калумбіі. Галоўнымі супернікамі клуба з Багаты ёсць «Індэпенд’ентэ Санта-Фэ», «Атлетыка Насьяналь» і калійскія клубы «Дэпартыва» і «Амерыка». Свой першы тытул каманда здабыла ў 1949 годзе і паўтарыла свой поспех у некалькі наступных гадах. У той час за багатыйцаў гуляў знакаміты аргенцінскі нападнік Альфрэда Дзі Стэфана.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1937 годзе група навучэнцаў з прыватнай каталіцкай школы імя Сан-Барталамэ, якая размяшчалася ля пляцу Балівара ў гістарычным цэнтры сталіцы, пастанавіла стварыць футбольную каманду з мэтай гуляць матчы супраць каманд з іншых частак гораду. Свае першыя матчы дружына ладзіла на тэрыторыі маёнтку Ла-Мерсэд, які належаў школе ў той час. Частка ігракоў мелася назваць каманду «Уніён Хувентуд» (бел.: Моладзевы саюз), але іншая частка аддавала перавагу назве «Уніён Багатана» (бел.: Багатыйскі саюз). Ігракі вырашылі чаргаваць назву ад матчу да матчу, але, у рэшце рэшт, яны спыніліся на назве «Хувентуд Багатана», якая спалучала абодва варыянты.

Цягам годам клуб набыў папулярнасць і быў запрошаны на міжнародныя гульні ў Панаму ў якасці нацыянальнай зборнай Калумбіі. На гэтых гульнях краін Цэнтральнай Амерыкі і Карыбскага басейну каманда здабыла бронзавыя медалі. У 1939 годзе за клуб гулялі тры аргенцінскія футбалісты, што стала першым выпадкам, калі замежнікі абаранялі колеры клуба з Багаты. У 1946 годзе клуб аб’яднаўся з клубам «Дэпартыва Мунісыпаль», у выніку чаго ўтварыўся «Мільянарыяс». Клуб вельмі значна скарыстаўся страйкам футбалістам у аргенцінскім футболе ў 1948 годзе, гэтак да каманды далучыліся Альфрэда Дзі Стэфана, Альфрэда Педэрнера, Нестар Росі і іншыя. Акрамя некалькіх перамог у нацыянальным першынстве «Мільянарыяс» у сакавіку 1952 года наведаў Іспанію, дзе на Сант’яга Бернабеу выгулялі мадрыдскі «Рэал» з лікам 4:2[1][2]. На думку некаторых спецыялістаў гэтая калумбійская каманда была найлепшай у свеце напачатку 1950-х гадоў.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

1949, 1951, 1952, 1953, 1959, 1961, 1962, 1963, 1964, 1972
1978, 1987, 1988, 2012-II, 2017-II, 2023-I
1953, 2011, 2022
2018

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Актуальны на 24 лютага 2024 года
Паз. Імя Нар.
3 Сцяг Калумбіі Аб Амар Бертэль 1996
4 Сцяг Коста-Рыкi Аб Хуан Пабла Варгас 1995
5 Сцяг Калумбіі ПА Лары Васкес 1992
6 Сцяг Калумбіі Аб Оскар Ванегас 1996
7 Сцяг Калумбіі Нап Юбер Кіньёнес 2002
8 Сцяг Калумбіі ПА Даніэль Гіральда 1992
10 Сцяг Калумбіі ПА Даніэль Катанья 1992
11 Сцяг Калумбіі Нап Бекхэм Кастра 2003
12 Сцяг Калумбіі Бр Дыега Навоа 1989
14 Сцяг Калумбіі ПА Давід Сільва (капітан) 1986
16 Сцяг Калумбіі Нап Хадэр Валенсія 1999
16 Сцяг Венесуэлы Аб Дэльвін Альфонса 2000
17 Сцяг Калумбіі Аб Хорхэ Арыяс 1992
18 Сцяг Калумбіі ПА Даніэль Руіс Рывера 2001
19 Сцяг Калумбіі Нап Хуан Карвахаль 2003
20 Сцяг Калумбіі Аб Дановіс Бангера 1989
21 Сцяг Калумбіі ПА Хуан Карлас Перэйра 1993
Паз. Імя Нар.
23 Сцяг Калумбіі Нап Леанарда Кастра 1992
24 Сцяг Калумбіі ПА Дэвар Вікторыя 2001
25 Сцяг Калумбіі Нап Луіс Парэдэс 2001
26 Сцяг Калумбіі Аб Андрэс Льінас 1997
27 Сцяг Калумбіі Нап Раміра Брачэра 2000
28 Сцяг Калумбіі ПА Стывен Вега 1998
29 Сцяг Калумбіі Аб Алекс Марэна 2002
30 Сцяг Калумбіі Аб Рыкарда Расалес 2001
31 Сцяг Калумбіі Бр Альвара Мантэра 1995
32 Сцяг Аргенціны Нап Сант’яга Джардана 1995
33 Сцяг Калумбіі ПА Нікалас Арэвала 2003
34 Сцяг Калумбіі Аб Сандэр Навара 2003
36 Сцяг Калумбіі Аб Самуэль Аспрылья 2003
42 Сцяг Калумбіі Нап Джон Ларгача 2004
Сцяг Калумбіі Бр Каміла Рамера 2001
Сцяг Калумбіі Нап Дыега Абадыя 1999
Сцяг Калумбіі Нап Эмерсан Радрыгес (ар. Інтэр) 2000

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]