Перайсці да зместу

Хуан Пабла Варгас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Хуан Пабла Варгас
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 6 чэрвеня 1995(1995-06-06)[1][2] (29 гадоў)
Грамадзянства
Рост 192 см
Вага 76 кг
Пазіцыя абаронца, крайні абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2016 Liga Deportiva Alajuelense[d] 8 (1)
2016—2017   A.D. Belén[d] 34 (4)
2016—2017 Q5924700?
2017—2020 Эрэдзіяна[d] 0 (0)
2020   Мільянарыяс 21 (1)
2021—0000 Мільянарыяс 65 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Хуа́н Па́бла Ва́ргас Ка́мпас (ісп.: Juan Pablo Vargas Campos; нар. 6 чэрвеня 1995) — костарыканскі футбаліст, абаронца калумбійскага клуба «Мільянарыяс» і нацыянальнай зборнай Коста-Рыкі.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Варгас займаўся футболам у акадэміі клуба «Алахуэленсэ». На заканчэнні навучання быў далучаны да складу асноўнай дружыны клуба галоўным трэнерам Оскарам Рамірэсам 30 мая 2013 года[4]. Ігрок некалькі гадоў чакаў на дэбют, які адбыўся падчас розыгрышу чэмпіянату Коста-Рыкі 2015 года. Гэтак Варгас з'явіўся ў пачатковым складзе ў матчы супраць «Лімона» 18 лютага 2015 года. Некаторы час футбаліст правёў у складзе іншых костарыканскіх клубаў, як «Белен» і «Эрэдыяна». Гэтак жа ў арэнду 1 жніўня 2018 года спартсмен выправіўся ў калумбійскі клуб «Дэпортэс Таліма». Выступаючы за гэты клуб, Варгас атрымаў досвед гульні ў Кубку Лібертадорэс. Гэтак 12 сакавіка 2019 года ігрок згуляў у гасцявым паядынку супраць аргенцінскай «Бокі Хуніярс».

3 студзеня 2020 года Варгас далучыўся да складу калумбійскага клуба «Мільянарыяс» паводле дагаворы арэнды, але з правам выкупу[5]. На набыцці абаронцы настойваў трэнер Альберта Гамера[6]. 26 студзеня адбыўся дэбют іграка ў складзе новай каманды ў матчы супраць «Дэпартыва» з горада Паста, але клуб атрымаў паражэнне з лікам 1:2. У канцы года абаронца ўключыў мяч у браму клуба «Баяка Чыко», дапамогшы сталічнай дружыне здабыць перамогу з лікам 2:0. У сваім першым сезоне абаронца замацаваўся ў асноўным складзе. Ужо 30 снежня 2020 года была абвешчана, што ігрок стаў паўнавартасным футбалістам клуба, склаўшы дагавор з клубам тэрмінам да снежня 2023 года[7].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Мільянарыяс»:

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]