Мілян Яблан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Мілян Яблан
Поўнае імя Miljan Jablan
Нарадзіўся 30 студзеня 1985(1985-01-30)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Сербіі Сербія
Рост 192 см
Вага 86 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Сербіі Пролетар
Нумар 55
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2005 Сцяг Сербіі і Чарнагорыі Элан (Србабран) 66 (4)
2006—2007 Сцяг Паўночнай Македоніі Сілекс (Кратава)
2007 Сцяг Сербіі Спартак (Субаціца) 13 (1)
2008—2009 Сцяг Сербіі ЧСК Півара (Чаларова) 27 (2)
2009 Сцяг Сербіі Нові-Сад 4 (0)
2010 Сцяг Сербіі ЧСК Півара (Чаларова) 16 (3)
2010—2011 Сцяг Сербіі Пролетар (Нові-Сад) 15 (0)
2012—2013 Сцяг Беларусі Нёман (Гродна) 39 (3)
2014 Сцяг Казахстана Кайсар (Кызыларда) 18 (0)
2015 Сцяг Казахстана Акжайык (Уральск) 10 (0)
2015—2016 Сцяг Сербіі Борац (Чачак) 20 (0)
2016 Сцяг Літвы Судува (Марыямпале) 21 (1)
2016 Сцяг Сербіі Борац (Чачак) 0 (0)
2017 Сцяг Чарнагорыі Младаст (Падгорыца) 10 (1)
2017 Сцяг Арменіі Алашкерт (Мартуні) 6 (0)
2018— Сцяг Сербіі Пролетар (Нові-Сад) 4 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 2 верасня 2018.

Мілян Яблан (сербск.: Miljan Jablan, нар. 30 студзеня 1985) — сербскі футбаліст, абаронца клуба «Пролетар» з Нові-Сада.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў у Сербіі за розныя клубы. У студзені 2012 перайшоў у гродзенскі «Нёман», аднак з-за траўмы ўпершыню з’явіўся на полі толькі 18 мая ў матчы 11 тура супраць «Гомеля». Дэбют атрымаўся няўдалым: з-за яго памылак каманда прапусціла два галы, а сам ён быў заменены ўжо на 30-й хвіліне[2]. Пазней, аднак, замацаваўся ў асноўным складзе.

Сезон 2013 пачынаў асноўным цэнтральным абаронцам каманды, але пазней быў пераведзены на пазіцыю апорнага паўабаронцы, дзе таксама выступаў паспяхова. 28 верасня 2013 адпомсціў «Гомелю», забіўшы ў яго вароты прыгожы мяч з 40 метраў.

У лютым 2014 перайшоў у казахстанскі клуб «Кайсар»[3]. Згуляў за «Кайсар» 18 матчаў, але па закачэнні сезону 2014 пакінуў Кызыларду. У лютым 2015 падпісаў кантракт з «Акжайыкам»[4].

Улетку 2015 года вярнуўся ў Сербію, стаўшы іграком клуба «Борац». З лютага па жнівень 2016 года выступаў за літоўскую «Судуву», пазней вярнуўся ў «Борац». У пачатку 2017 года стаў іграком чарнагорскага клуба «Младаст», з якім заваяваў бронзавыя медалі чэмпіянату Чарнагорыі. Улетку 2017 года перайшоў у «Алашкерт», аднак пасля першай паловы сезону 2017/18 з-за траўмы пакінуў каманду.

У ліпені 2018 года далучыўся да клуба «Пролетар», які выйшаў у сербскую Суперлігу.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Сцяг Чарнагорыі 03Бронзавы прызёр Бронзавы прызёр чэмпіянату Чарнагорыі: 2017

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]