Міляцка
Jump to navigation
Jump to search
Міляцка сербск.: Миљацка | |
Даўжыня | 36 км |
Міляцка — рака ў Босніі і Герцагавіне, якая працякае праз сталіцу Сараева. Даўжыня — 35,9 км. Рака бярэ пачатак у мястэчку Пале, некалькі кіламетраў на ўсход ад Сараева. Ток ракі праходзіць з усходу на захад. Уліваецца ў раку Босну.
Міляцка вядомая спецыфічным пахам і рудым колерам вады. На рацэ пабудавана больш за дзесяць мастоў. Адзін з найвядомейшых мастоў — Эйфелевы мост, архітэктарам якога быў Густаў Эйфель, які пабудаваў і Эйфелеву вежу ў Парыжы.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Міляцка