Мінскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж імя М. С. Высоцкага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мінскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж імя М. С. Высоцкага  (МДАК імя М. С. Высоцкага)
Дата заснавання 26 жніўня 1945
Тып каледж
Дырэктар Валерый Рыгоравіч Кірыленка
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Мінск
Адрас 220021 г. Мінск, вул. Сацыялістычная, 5
mgak.ripo.unibel.by

Мінскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж імя М. С. Высоцкага, папярэдняя назва Мінскі аўтамеханічны тэхнікум (1945—2001), быў заснаваны ў 1945 годзе і з'яўляецца адным з найстарэйшых ССНУ рэспублікі. За гады свайго існавання каледж выпусціў больш за 20 тысяч выпускнікоў.

У маі 2014 года каледжу было прысвоена імя Героя Беларусі, акадэміка М. С. Высоцкага. На дадзены момант у каледжы навучаецца каля 2 тысяч навучэнцаў дзённага і завочнага аддзялення. МДАК імя М. С. Высоцкага ўключае ў сябе 2 навучальных корпуса, навучальныя майстэрні, навучальны аўтадром і інтэрнат.

З мая 2011 года адкрыты кабінет для вывучэння замежнай мовы, які абсталяваны самай сучаснай тэхнікай.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

29 кастрычніка 1945 Галоўным упраўленнем навучальных устаноў НКСМ тэхнікуму выдзелена грузавая машына з Масквы, на якой быў перададзены груз: навучальныя дапаможнікі, кнігі, папера, спальны інвентар. Створаны прафсаюзны камітэт, першасныя камсамольская і партыйная арганізацыі тэхнікума, а ўжо 29 жніўня загадам НКСМ № 340/с ад 29.08.1945 г. і пастановай Дзяржаўнага камітэта абароны СССР 9905с ад 26.08.1945 г. Мінскі аўтамеханічны тэхнікум увайшоў у строй дзеючых. 31 мая 1945 Загадам Народнага камісарыята сярэдняга машынабудавання (НКСМ) № 287 ад 1945.05.31 г. тэхнікум быў уключаны ў спіс мінскіх навучальных устаноў з указаннем плана прыёму навучэнцаў на 1945/46 навучальны год.

12 сакавіка 1963 года быў здадзены ў эксплуатацыю будынак інтэрната па вул. Касманаўтаў агульнай плошчай 3287 кв. м.

У 1991 годзе здадзены ў эксплуатацыю другі вучэбны корпус, пабудаваны на сродкі МАЗ (генеральны дырэктар — выпускнік тэхнікума Лаўрыновіч М. Ф.). Праз год, у 1992 годзе, пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 07.02.1992 г. тэхнікум прыняты ў рэспубліканскую ўласнасць і падпарадкаванне Міністэрству адукацыі Рэспублікі Беларусь. У гэтым жа годзе быў створаны вылічальны цэнтр.

У 2000 годзе тэхнікум быў узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. У кастрычніку гэтага года быў адкрыты музей гісторыі тэхнікума. Загадам Міністра адукацыі № 53 ад 5 жніўня 2001 года Мінскі аўтамеханічны тэхнікум быў перайменаваны ў УА «Мінскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж».

Музей гісторыі каледжа[правіць | правіць зыходнік]

У 2000 годзе ў аўтамеханічным тэхнікуме адбылося адкрыццё Музея гісторыі тэхнікума (з 2001 года — каледжа). Актыўную працу па яго стварэнню праводзіў гісторыка-краязнаўчы гурток, якім кіравала ветэран тэхнікума выкладчык гісторыі Г. М. Ганчарова.

Музейныя матэрыялы падабраны ў залежнасці ад іх магчымасці раскрыць канкрэтную тэму ў храналагічнай паслядоўнасці. Асноўныя, найбольш значныя падзеі і факты з жыцця МДАК выкладзены ў раздзеле «Хроніка найважнейшых падзей у гісторыі каледжа». Па тэксце «Хронікі» ў памяшканні музея паслядоўна размяшчаюцца асобныя стэнды.

Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]