Мінскі аўтамабільны завод

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з МАЗ)
Jump to navigation Jump to search
ААТ "Мінскі аўтамабільны завод"
МАЗ слева.jpg
Тып Адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1944
Размяшчэнне Беларусь г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Ключавыя фігуры Генеральны дырэктар
Валерый Валер’евіч Іванковіч
Галіна Аўтамабілебудаванне
Прадукцыя грузавыя аўтамабілі, аўтобусы, спецтэхніка
Чысты прыбытак 33000 BYN (2019 год)[1]
Колькасць супрацоўнікаў 15599 (2019 год)[1]
Сайт maz.by

ААТ «Мінскі аўтамабільны завод» — беларускі вытворца грузавых аўтамабіляў, аўтобусаў, тралейбусаў, а таксама спецыяльнай тэхнікі і прычэпаў.

Савецкі перыяд[правіць | правіць зыходнік]

1944—1947[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны 9 жніўня 1944 г. пастановай Дзяржаўнага камітэта абароны аб арганізацыі аўтазборачнага завода ў Мінску.

Адначасова з будаваннем завода, у кастрычніку 1944 г. пачынаецца зборка грузавых машын GMC и Studebaker з вузлоў і дэталей, якія паступалі па ленд-лізу. Вырабленыя аўтамабілі адразу ж адпраўлялі на фронт. Зборка спынена ў кастрычніку 1946 г. За два гады было сабрана 18174 аўтамабіля.

У красавіку 1946 г. быў асвоены выпуск прычэпаў.

1947—1965[правіць | правіць зыходнік]

У 1947 годзе на заводзе пачаўся выпуск грузавых аўтамабіляў. Першымі машынамі, якія выйшлі з цэха 7 лістапада 1947 года, сталі 6-тонныя самазвалы МАЗ-205, створаныя яшчэ на Яраслаўскім аўтазаводзе.

Да канца 1950 г. завод знаходзіўся ў стадыі будаўніцтва, таму на прадпрыемстве займаліся толькі зборкай машын і вытворчасцю драўляных кабін. Амаль 75 % камплектуючых агрэгатаў паступала ў Мінск з Яраслаўля. І толькі ў 1951 г. ў эксплуатацыю былі запушчаныя асноўныя вытворчыя магутнасці завода.

На грузавікі серыі «200» ў 1959 і 1964 гадах прыйшоўся выпуск 100- і 200-тысячнага аўтамабіля маркі «МАЗ».

У 1950 г. на МАЗе было створана канструктарскае бюро звышцяжкіх грузавых аўтамабіляў, якое ўзначаліў вядомы канструктар Барыс Львовіч Шапашнік. Пад яго кіраўніцтвам 17 верасня 1950 г. быў сабраны першы 25-тонны кар’ерны самазвал МАЗ-525. У 1957 г. пачаўся выраб трохвосевай машыны МАЗ-530 грузападымальнасцю 40 тон. З 1956 г. МАЗ выпускаў таксама спецыяльныя колавыя машыны: будаўнічы МАЗ-528 і аэрадромны цягач МАЗ-541. У праграму таксама ўваходзілі аднавосевыя цягачы МАЗ-529В і МАЗ-531 для буксіроўкі скрэпераў.

1965—1990[правіць | правіць зыходнік]

Наступным важным этапам стала стварэнне заводам цяжкіх грузавікоў з бескапотнай кампаноўкай. Яшчэ ў 1958 годзе на МАЗе сабралі першыя ўзоры машын новага пакалення МАЗ-500, але толькі ў 1965 г., пасля рэканструкцыі завода, разгарнулася іх серыйная вытворчасць. Базавым варыянтам стаў бартавы 7,5-тонны МАЗ-500 з колавай базай 3850 мм.

У 1970 г. адбылася мадэрнізацыя 500-га сямейства. Колавая база бартавой мадэлі МАЗ-500А ўзрасла на 100 мм, грузападымальнасць павялічылася да 8 т.

Пакаленне МАЗаў 1977-89 гадоў ўяўляла сабой набор розных пераходных камбінацый з шасі 500-й серыі, і адрознівалася толькі абліцоўваннем кабіны і суцэльнаметалічнай грузавой платформай.

У канцы 1970-х распрацована новае — трэцяе пакаленне МАЗ. Першым у серыйнай вытворчасці ў 1978 г. з’явіўся седлавы цягач МАЗ-6422 (6x4). Пераход на новае пакаленне практычна завяршыўся да 1985 г. Базавымі сталі седлавыя цягачы МАЗ-54322 і МАЗ-64227.

У 1988 г. пачалося супрацоўніцтва з нямецкай фірмай MAN, чые 360-моцныя рухавікі былі ўпершыню ўстаноўлены на цягачы МАЗ-54326 і МАЗ-64226.

У 1988 г. на Парыжскім аўтасалоне завод прадставіў вопытны прататып — аўтапоезд МАЗ-2000 «Перабудова» даўжынёй 15 метраў з сілавымі агрэгатамі, размешчанымі ўнутры паваротнай каляскі пад высокай абцякальнай кабінай.

14 красавіка 1989 г. быў сабраны 1000000 грузавік. Ім стаў цягач МАЗ-6422.

Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

1990-я[правіць | правіць зыходнік]

Пераход да эканамічных рэформ пачатку 90-х гадоў адзначыўся буйнымі эканамічнымі і палітычнымі ўзрушэннямі, якія паставілі МАЗ на грань катастрофы. У далейшым МАЗ змог аднавіць сілы, мадэрнізаваць свае папярэднія грузавікі і стварыць новае чацвёртае пакаленне. На іх з’явіліся больш сучасныя агрэгаты, АБС у прывадзе тармазоў, процібуксовачнай сістэма ASR. Нараўне з расійскімі рухавікамі Яраслаўскага і Тутаеўскага маторных заводаў ўсё шырэй сталі выкарыстоўвацца нямецкія маторы MAN, амерыканскія Cummins, англійскія Perkins.

15 чэрвеня 1992 г. была падпісана дамоўленасць паміж Мінскім Аўтамабільным Заводам і нямецкай аўтобуснай фірмай Неаплан (Neoplan), на падставе якой МАЗу была перададзена ліцэнзія на вытворчасць гарадскога аўтобуса Neoplan 4014 і турыстычнага лайнера Neoplan 316SHD. Былі перададзены таксама зборачныя прыстасаванні і тэхнічная дакументацыя. Першыя шэсць нізкападлогавых аўтобусаў былі сабраныя з нямецкіх машына-камплектаў ў 1993 года на плошчах Мінскага завода колавых цягачоў[2]. Першая пастаўка аўтобусаў МАЗ у прамыслова значных аб’ёмах адбылася ў 1997 г.

11 сакавіка 1997 г. з канвеера сышоў першы двухвосевы седлавы цягач сямейства «5440» чацвёртага пакалення. Пачатак новаму трохвосеваму пакаленню даў седлавы цягач МАЗ-6430 для 46-тонных аўтацягнікоў.

МАЗ-MAN-543268

10 снежня 1997 года ў Мінску была падпісана дамова аб стварэнні сумеснага беларуска-нямецкага прадпрыемства ЗАТ «МАЗ-МАН». Першай прадукцыяй новага прадпрыемства сталі двухвосныя седлавыя цягачы МАЗ-MAN-543265 і МАЗ-MAN-543268[3]. Машыны ўяўлялі сабой шасі МАЗ-5432 з рухавіком MAN, каробкай перадач ZF і кабінай ад MAN F2000. На МАЗ-MAN-543265 усталёўваўся рухавік D 2866 LF 21 (370 к.с., Еuro-1), на МАЗ-MAN-543268 — D 2866 LF 20 (400 к.с., Euro-2). У красавіку 1998 года быў сабраны першы грузавік. Зборка ажыццяўлялася не на канвееры, а на асобных участках-пастах, дзе стаялі некалькі чалавек, якія адзін за адным паступова ўсталёўвалі на машыну ўсе вузлы і агрэгаты. На 45 адсоткаў першы аўтамабіль складаўся з імпартных камплектуючых. Нямецкімі былі матор, кабіна ў поўнай камплектацыі і стандартнай афарбоўцы, каробка перадач, счапленне, шэраг пнеўмаэлементаў і інш. Раму, масты, пярэднюю вось, сядло вырабілі на МАЗе. У кастрычніку 1998 года на «МАЗ-МАНе» пачаў працу свой зборачны канвеер[4].

У 1999 г. завод прадставіў сярэднетанажны грузавік МАЗ-4370 з дызелем Д-245.9 (136 к.с.) Мінскага маторнага завода. Яго вытворчасць пачалася ў сакавіку 2000 г.

2000-я[правіць | правіць зыходнік]

Вытворчасць грузавых аўтамабіляў
у 2000—2009 гады[5][6][7][8][9][10][11][12]
Вытворчасць аўтобусаў
у 2000—2009 гады[5][6][7][8][10][11][12]

2010-я[правіць | правіць зыходнік]

У 2011 г. аўдытарская брытанская кампанія Ernst&Young у рамках стварэння сумеснага прадпрыемства з расійскім прадпрыемствам «КАМАЗ» правяла ацэнку рынкавага кошту прадпрыемства, якая склала $800 млн.[13]

2020-я[правіць | правіць зыходнік]

Аб’ём вытворчасці за 2020 год склаў 10762 адзінкі. Асноўныя экспартныя рынкі: Расія (рэалізавана 5275 машын, у тым ліку 3991 грузавы аўтамабіль і 805 адзінак пасажырскай тэхнікі) і Украіна (рэалізаваныя 1012 грузавых аўтамабіляў і 354 адзінкі пасажырскай тэхнікі, 110 прычэпаў, доля на ўкраінскім рынку склала 21,7 %)[14].

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • ААТ «Мінскі аўтамабільны завод» — кіруючая кампанія холдынгу «БелаўтаМАЗ»
  • ААТ «Асіповіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў»
  • ААТ «Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод»
  • ААТ «Брэстмаш»
  • ААТ «Гродзенскі механічны завод»
  • ААТ «Дзяржынскі эксперыментальна-механічны завод»
  • ААТ «Кавальскі завод цяжкіх штамповак» (Жодзіна)
  • ААТ «Клецкі мехзавод»
  • «Магілёўтрансмаш»
  • ААТ «ТАіМ» (Бабруйск)

Прадукцыя[правіць | правіць зыходнік]

Грузавікі[правіць | правіць зыходнік]

Сярэднетанажныя MAZ-4371 chassis.jpg
МАЗ-4371
Dump truck (grain carrier) MAZ-4571N2-537-000.jpg
МАЗ-4571
МАЗ-4381 МАЗ-4581
4х2 МАЗ с манипулятором на выставке в Хабаровске ф1.JPG
МАЗ-5340
MAZ-5440.JPG
МАЗ-5440
MAZ-555026 long-haul truck with MAZ-857100 trailer (02).jpg
МАЗ-5550
6х4 Budpragres-2019 2.jpg
МАЗ-6312
MAZ-643028 truck 3.jpg
МАЗ-6430
MAZ-6501C9 truck 2.jpg
МАЗ-6501
МАЗ-6513
8х4 MAZ dump truck 2.jpg
МАЗ-6516

Аўтобусы[правіць | правіць зыходнік]

Minsk bus 01.jpg
МАЗ-103
MAZ-203 in Minsk — Vaŭpšasava street.jpg
МАЗ-203
Автобус МАЗ-206 Тирасполь-Бендеры - Донор.jpg
МАЗ-206
MAZ 226 in Dobrush.jpg
МАЗ-226
Аўтобус МАЗ-215.169.jpg
МАЗ-215
MAZ-216.jpg
МАЗ-216
MAZ-231 p02.jpg
МАЗ-231
Glaspo Motors 9G Magway (1) Travelarz.jpg
МАЗ-232
MAZ-251-Reisebus in München.JPG
МАЗ-251
MAZ-257 bus.jpg
МАЗ-257
SbpUfuVZNBE - копия.jpg
МАЗ-303
Автобус МАЗ-171 в аэропорту Кишинёва - Донор.jpg
МАЗ-171
МАЗ-271

Тралейбусы[правіць | правіць зыходнік]

MAZ-203T70 (Minsk) p3.jpg
МАЗ-203Т

Лёгкія камерцыйныя аўтамабілі[правіць | правіць зыходнік]

MAZ-281 (281040 modification) 04.jpg
МАЗ-281
MAZ-365022 LCV - 01.jpg
МАЗ-3650

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

У 1987—1992 гг МАЗ удзельнічаў у чэмпіянаце Еўропы па кальцавых гонках на грузавіках[15]. Апошнім выступленнем кальцавога МАЗа стаў этап чэмпіянату свету ў Францыі, дзе Генадзь Драпкін заняў другое месца. Але па вяртанні дадому каманда была расфарміравана, праект закрыты, машына разукамплектавана, а пазней распілавана на металалом.

У 1999—2001 гг каманда «МАЗ-Яравіт» удзельнічае ў чэмпіянаце Еўропы па трак-трыяле. У 2000 годзе экіпаж Пётр Орсік / Дзмітрый Кніга стаў пераможцам чэмпіянату. У 2001-м экіпаж паўтарыў сваё дасягненне[16].

МАЗ-5309RR на ралі Дакар-2017

З 2010 года каманда Мінскага аўтамабільнага завода — «МАЗ-СПОРТаўта» — прымае ўдзел у міжнародных ралі-рэйдах «Шаўковы шлях», «Дакар», «Золата кагана» і інш.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 Годовой отчет открытого акционерного общества «МАЗ» - управляющая компания холдинга «БЕЛАВТОМАЗ» за 2019 год (руск.) . maz.by. Праверана 1 лютага 2021.
  2. http://os1.ru/article/anniversary/2007_11_A_2008_04_10-14_26_16/
  3. Первый лауреат республиканского автомобильного конкурса (руск.) . adt.by (5 сакавіка 2015). Праверана 1 лютага 2021.
  4. Первый грузовик МАЗ-МАН (руск.) . adt.by (23 красавіка 2018). Праверана 1 лютага 2021.
  5. 5,0 5,1 Автопром СНГ: итоги года // Авторевю : часопіс. — 2002. — № 4. — С. 71. (руск.) 
  6. 6,0 6,1 Грузовой автопром СНГ: итоги года // Авторевю : часопіс. — 2003. — № 4. — С. 61. (руск.) 
  7. 7,0 7,1 Автопром СНГ в 2003 году: грузовики и автобусы // Авторевю : часопіс. — 2004. — № 4. — С. 67. (руск.) 
  8. 8,0 8,1 Производство грузовиков и автобусов в СНГ // Авторевю : часопіс. — 2005. — № 4. — С. 70. (руск.) 
  9. Производство грузовиков и автобусов в СНГ (по данным АСМ-Холдинга) // Авторевю : часопіс. — 2006. — № 4. — С. 65. (руск.) 
  10. 10,0 10,1 Автозаводы СНГ: итоги года // Авторевю : часопіс. — 2008. — № 3. — С. 82. (руск.) 
  11. 11,0 11,1 Автозаводы СНГ: итоги года // Авторевю : часопіс. — 2009. — № 3. — С. 75. (руск.) 
  12. 12,0 12,1 Производство грузовиков и автобусов в СНГ за январь—декабрь // Авторевю : часопіс. — 2010. — № 3. — С. 72. (руск.) 
  13. Ernst & Young оценила МАЗ для создания СП с КАМАЗом в 800 млн долларов
  14. МАЗ – ответ на новые вызовы: рост объемов производства и продаж (руск.) . belta.by (1 лютага 2021). Праверана 1 лютага 2021.
  15. [1]
  16. [2]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]