Мікалай Мікітавіч Слюнькоў
Мікалай Мікітавіч Слюнькоў | |
![]() | |
Партыя: | |
---|---|
Адукацыя: | |
Дзейнасць: | палітык |
Член у: | |
Нараджэнне: | 26 красавіка 1929 (89 гадоў) |
Узнагароды: |
Мікала́й Мікі́тавіч Слюнько́ў (26 красавіка 1929, вёска Гарадзец Рагачоўскі раён Гомельскай вобласці) — савецкі партыйны дзеяч, кіраўнік БССР у 1983—1987 гадах.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся у сялянскай сем'і. Пасля сканчэння школы з'ехаў у Мінск, скончыў Мінскі аўтамеханічны тэхнікум (1950). Пачаў працоўную дзейнасць чорнарабочым на Мінскім трактарным заводзе. Далей працаваў памочнікам майстра, майстрам, старэйшым майстрам, намеснікам начальніка, начальнікам цэха, намеснікам старшыні і старшынём заводскага прафесійнага саюзу МТЗ.
Член КПСС з 1954 года. Завочна скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (1962).
У 1960—1965 гг. — дырэктар Мінскага заводу трактарных запасных частак. У 1965—1972 — дырэктар Мінскага трактарнага заводу, генеральны дырэктар Мінскага вытворчага трактарабудаўнічнага аб'яднання.
У 1972—1974 гг. першы сакратар Мінскага гаркаму партыі. Загадам Прэзідыума Вярхоўнага Савету СССР ад 3 студзеня 1974 года «за выдатныя дасягненні ў кіраванні Мінскім вытворчым трактарабудаўнічным аб'яднаннем, партыйнай арганізацыяй Беларусі» Слюнькову Мікалаю Мікітавічу прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з узнагароджаннем ордэнам Леніна і Залатой зоркі «Серп і молат».
У 1974—1983 гг. намеснік старшыні Дзяржплану СССР. З 31 студзеня 1983 па 6 лютага 1987 гг.[1] першы сакратар ЦК Кампартыі Беларусі.
З 1987 г. сакратар ЦК КПСС, член Палітбюро ЦК КПСС, адначасова ў 1987—1988 гг. загадчык Эканамічнага аддзелу ЦК КПСС. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савету СССР 7, 10, 11 скліканняў, народны дэпутат СССР з 1989 г. З 1988 г. старшыня Камісіі ЦК КПСС па пытаннях сацыяльна-эканамічнай палітыкі.
З 1990 года на пенсіі. Жыве ў Мінску.
Зноскі
- ↑ Вадзім Якушаў Белоруссия (Belarus) (руск.) . Краіны і прэзідэнты. Праект WMS. Праверана 5 красавіка 2009.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Слюньков Николай Никитович (руск.) . Герои страны. Праверана 5 красавіка 2009.
- Валер Санько. Чарнобыльская катастрофа і Мікалай Слюнькоў // Наша слова, № 17, 2014
- Біяграфіі: [1](руск.) , [2](руск.) , [3](руск.)
- ОНТ. Нікалай Слюнькоў. Інтэрв'ю праз 20 гадоў
- Члены КПСС
- Выпускнікі БДАТУ
- Нарадзіліся 26 красавіка
- Нарадзіліся ў 1929 годзе
- Нарадзіліся ў Рагачоўскім раёне
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Асобы
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР
- Першыя сакратары ЦК КПБ
- Члены Палітбюро ЦК КПСС
- Члены ЦК КПБ
- Члены бюро ЦК КПБ
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7 склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10 склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 11 склікання