Перайсці да зместу

Мінтаі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мінтаі

Мінтай далёкаўсходні (Theragra chalcogramma)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Theragra Lucas in Jordan et Evermann, 1898


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  164721
NCBI  48549
FW  35743

Мінта́і (Theragra) — род рыб з сямейства трасковых.

Даўжыня да 75 см, маса да 1,5 кг. Верх цела са шматлікімі цёмнымі плямамі. Спінных плаўнікоў З, анальных 2, хваставы з невялікай выемкай. Вочы вялікія.

Адрозніваюцца 2 віды: мінтай атлантычны (Theragra finnmarchica) насяляе Нарвежскае мора, мінтай далёкаўсходні (Theragra chalcogramma) пашыраны ў паўночнай частцы Ціхага акіяна.

Жывуць на глыбіні 500—700 м.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Чародныя. Кормяцца ракападобнымі, дробнай рыбай. Ікра пелагічная, дробная; нераст на мелкаводдзі.

Мінтай далёкаўсходні — аб’ект промыслу.

Тлушч з печані багацейшы на вітаміны за трасковы.