Перайсці да зместу

Міньё (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міньё
Характарыстыка
Даўжыня
  • 315 км
Басейн 17 619 км²[1]
Расход вады 340 м³/с
Вадацёк
Выток Pedregal de Irimia[d]
 • Каардынаты 43°12′41″ пн. ш. 7°16′52″ з. д.HGЯO
Вусце Атлантычны акіян[2]
 • Каардынаты 41°51′55″ пн. ш. 8°52′11″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Атлантычны акіян

Краіна
=
physical
Міньё (рака)
Міньё (рака)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міньё[3] (ісп.: Miño), Мінью (парт.: Minho) — рака ў Іспаніі і Партугаліі. Даўжыня — 340 км, плошча басейна — 22,5 тыс. км². Вытокі Міньё знаходзяцца ў Кантабрыйскіх гарах у раёне Мейра правінцыі Луга, далей рака працякае па ўзгорыстай мясцовасці аўтаномнай супольнасці Галісія. Пасля ўпадзення галоўнага прытока, ракі Сіль, даліна робіцца шырэйшай. Апошнія 80 км да ўпадзення ў Атлантычны акіян Міньё з’яўляецца мяжой Іспаніі і Партугаліі.

На рацэ пабудавана пяць ГЭС з невялікімі вадасховішчамі. Даліна ракі мае ўрадлівыя глебы і цёплы субтрапічны клімат з доўгім цёплым летам і мяккай вільготнай зімой і з’яўляецца важным сельскагаспадарчым раёнам з вырошчваннем збожжа, вінаграда, бульбы. Таксама распаўсюджана садоўніцтва, шмат пашы для жывёлагадоўлі. Увосень і ўзімку назіраюцца паводкі, улетку — межань. За 33-40 км ад вусця рака з’яўляецца суднаходнай.

Зноскі

  1. demarcacion/marco-fisico/descripcionGovernment of Spain. Праверана 10 студзеня 2020.
  2. iAgua r. ¿Dónde nace y desemboca el río Miño? — 2021. Праверана 12 кастрычніка 2024.
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7). — карта Іспаніі