Мірабо Ламар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мірабо Ламар
англ.: Mirabeau B. Lamar
President of the Republic of Texas[d]
10 снежня 1838 — 13 снежня 1841
Папярэднік Сэм Х’юстан
Пераемнік Сэм Х’юстан
Vice President of the Republic of Texas[d]
22 кастрычніка 1836 — 10 снежня 1838
Папярэднік Lorenzo de Zavala[d]
Пераемнік David G. Burnet[d]
United States Ambassador to Nicaragua[d]
8 лютага 1858 — 20 мая 1859
Папярэднік John H. Wheeler[d]
Пераемнік Alexander Dimitry[d]
United States Ambassador to Costa Rica[d]
14 верасня 1858 — 20 мая 1859
Папярэднік Solon Borland[d]
Пераемнік Alexander Dimitry[d]

Нараджэнне 16 жніўня 1798(1798-08-16)[1][2]
Смерць 19 снежня 1859(1859-12-19)[1] (61 год)
Бацька John Lamar[d]
Маці Rebecca Lamar[d]
Жонка Tabitha Burwell Jordan[d] і Henrietta Maffitt[d]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат, палітык, журналіст
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мірабо Банапарт Ламар (фр.: Mirabeau Buonaparte Lamar; 16 жніўня 1798 — 19 снежня 1859) — амерыканскі палітык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Джорджыі, быў прадпрымальнікам і журналістам, заснаваў (1828) газету «Columbus Enquirer», якая выходзіць і сёння, затым атрымаў дыплом юрыста. У 1834 годзе пераехаў у Тэхас. Удзельнічаў у вайне за незалежнасць Тэхаса, увесну 1836 года далучыўшыся да войска Сэма Х’юстана. Напярэдадні бітвы пры Сан-Хасінта, 20 красавіка, у сутычцы з мексіканцамі мужна выратаваў двух акружаных тэхасцаў, за што быў тут жа павышаны з радавога да палкоўніка і быў пастаўлены на чале кавалерыі. У гэтай новай якасці ўдзельнічаў у самой бітве 21 красавіка.

Другі прэзідэнт (1838—1841) незалежнай Рэспублікі Тэхас. Дамагаўся афіцыйнага прызнання суверэнітэту рэспублікі з боку еўрапейскіх дзяржаў (у выніку чаго Тэхас быў прызнаны Францыяй, Вялікабрытаніяй і Бельгіяй) і фінансавай падтрымкі з іх жа боку (гэтага не адбылося), распачаў некалькі кровапралітных узброеных кампаній па выцясненні з тэрыторыі Тэхаса індзейскіх плямёнаў, перанёс сталіцу з Х’юстана ў Остын. Атрымаў мянушку «бацька тэхаскай адукацыі», адвёў 50 ліг зямлі пад дзве навучальныя ўстановы, якія сталі пазней Тэхаскім універсітэтам A&M і Тэхаскім універсітэтам у Остыне.

Пасля далучэння Тэхаса да ЗША ў 1846 годзе быў дэпутатам заканадаўчага сходу штата Тэхас, у 1857—1858 гадах — пасол ЗША ў Нікарагуа.

Зноскі

  1. а б Mirabeau Buonaparte Lamar // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Mirabeau B. Lamar // GeneaStar