Вайна за незалежнасць Тэхаса

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Вайна за незалежнасць Тэхаса таксама вядомая як Тэхаская рэвалюцыя  — вайна паміж Мексікай і Тэхасам, якая цягнулася з кастрычніка 1835 па красавік 1836 г. і скончылася аддзяленнем Тэхаса ад Мексікі і пераўтварэннем яго ў незалежную дзяржаву.

Перадумовы канфлікта[правіць | правіць зыходнік]

У 1820-х гг. Мексіка заахвочвала перасяленне белых імігрантаў з тэрыторыі ЗША ў Тэхас. З цягам часу англамоўнае насельніцтва стала большасцю на тэрыторыі Тэхаса. Сярод іх былі плантатары, якіязаймаліся бавоўнагадоўляй з ужываннем рабскай працы.

У 1829 г. была прынята новая канстытуцыя Мексікі, якая забараняла рабства. Таксама былі прыняты абмежаванні для далейшай іміграцыі з ЗША, што выклікала незадаволенасць англамоўных тэхасцаў.

Хроніка канфлікта[правіць | правіць зыходнік]

1835 г.[правіць | правіць зыходнік]

2 кастрычніка 1835 г. адбыўся першы буйны бой паміж атрадам 150 тэхаскіх апаўчэнцаў на чале з Джонам Генры Мурам і 100 мексіканскімі кавалерыстамі.

9 кастрычніка, паўстанцы авалодалі невялікім горадам Галіад.

12 кастрычніка таго ж года 600 тэхасцаў узялі ў аблогу гарнізон горада Сан-Антоніа-дэ-Бехар.

28 кастрычніка 1835 г. ў бітве пры Кансепсьёне атрад з 90 тэхасцаў на чале з Стывенам Осцінам паспяхова адбілі атакі кавалерыі і пяхоты мексіканскага палкоўніка Дамінга Ўгартэчэа і згубілі толькі аднаго апаўчэнца супраць значнай колькасці атакуючых (ад 14 да 76 забітых мексіканцаў).

10 снежня была абвешчэна незалежнасць Тэхаса, а 11 гарнізон Сан-Антоніа-дэ-Бехар склаў зброю (якая, ў тым ліку артылерыя, дасталася тэхасцам).

1836 г.[правіць | правіць зыходнік]

23 лютага 1836 г. 6000-я армія на чале з самім генералам Санта-Анай узялаў аблогу крэпасць Алама ў Сан-Антоніа. 6 сакавіка былі знішчаны ўсе абаронцы ўмацавання, акрамя 16 чалавек — жаншчын, дзяцей, аднаго мексіканца, які аб'явіў сябе ваеннапалонным сепаратыстаў, і аднаго раба.

Тым часам мексіканскі генерал дэ Ўрэа знішчыў яшчэ некалькі атрадаў тэхаскіх апаўчэнцаў. 27 лютага яго людзі забілі 20 і паланілі 32 апаўчэнца з атрада Джонсана (сам Джонсан патрапіў у палон, але збег з яго). 2 сакавіка быў разбіты атрад Морыса і Гранта, а самі яны забіты. 19-20 сакавіка «федэралы» дэ Ўрэа нанеслі паражэнне буйному злучэнню палкоўніка Джэймса Феніна. Негледзячы на невялікія страты 9 забітых і 60 параненых тэхасцаў злучэнне склала зброю і яго ўдзельнікі былі адпраўлены ў Галіад, дзе 27 сакавіка ўсіх 400 арыштаваных удзельнікаў тэхаскага апаўчэння ў тым ліку і Феніна пакаралі смерцю па загаду Санта-Аны. 2 сакавіка 1836 г. на сходзе Амерыканскіх перасяленцаў была падпісана дэкларацыя незалежнасці Тэхаса ад Мексікі. Пачалася арганізацыя рэгулярнай арміі Тэхаса, якую ўзначаліў Самуэль Хьюстан.

21 красавіка 1836 г. адбыўся 18-мінутны бой, які вырашыў будучыню Тэхаса. Людзі Хьюстана раптоўна напалі на армію Санта-Аны ля Сан-Хасінта, забілі 630 федэралаў, у тым ліку і генерала Кастрыльёна, які спрабаваў узначаліць абарону, 208 паранілі і 730 узялі ў палон, у тым ліку самога прэзідэнта краіны Санта-Ану. Пры гэтым армія Хьюстана згубіла 9 забітымі і 26 параненымі. Узяты у палон Санта-Ана пагадзіўся на мірнае пагадненне, якое ўключала сярод іншага прызнанне незалежнасці Тэхаса, абмен ваеннапалоннымі і адыход федэральнай мексіканскай арміі на поўдзень ад Рыа-Грандэ. Другая частка мексіканскай арміі на чале з генералам Філісолай, якая не ўдзельнічала ў бітве пад Сан-Хасінта, пакінула тэрыторыю Тэхаса негледзячы на тое, што генерал дэ Ўрэа, які раней паспяхова ваяваў з тэхасцамі, упэўніваў Філісолу працягваць барацьбу.

14 мая 1836 г. Санта-Ана падпісаў мірнае пагадненне з тэхасцамі ў горадзе Веласка. Паводле яго ўмоў прызнавалася незалежнасць Тэхаса, а мексіканскія войскі адыходзілі за Рыа-Грандэ. Але ўрад Мексікі адмовіўся ратыфікаваць Веласкскае мірнае пагадненне і прызнаць незалежнасць Тэхаса.

Наступствы вайны[правіць | правіць зыходнік]

Вынікам вайны 1835-36 гг. стала стварэнне незалежнай Рэспублікі Тэхас, якая праз дзясяцігоддзе існавання ў якасці незалежнай дзяржавы ўвайшла у склад ЗША ў пачатку 1846 г.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Barr Alwyn. Black Texans: A history of African Americans in Texas, 1528–1995. University of Oklahoma Press, Norman, 1996
  • Barr Alwyn. Texans in Revolt: the Battle for San Antonio, 1835 University of Texas Press, Austin, TX, 1990
  • Davis, William C., Lone Star Rising: The Revolutionary Birth of the Texas Republic, Free Press (2004)
  • Edmondson, J.R. The Alamo Story-From History to Current Conflicts. Republic of Texas Press, Plano, TX, 2000
  • Groneman, Bill. Battlefields of Texas. Republic of Texas Press, Plano, TX,1998
  • Hardin, Stephen L.Texian Iliad – A Military History of the Texas Revolution. Austin, TX, University of Texas Press
  • Huson, Hobart. Captain Phillip Dimmitt's Commandancy of Goliad, 1835–1836: An Episode of the Mexican Federalist War in Texas. Austin, TX, Von Boeckmann-Jones Co., 1974
  • Lack,Paul D. The Texas Revolutionary Experience: A Political and Social History 1835–1836. Texas A&M University Press, 1992}
  • Lord, Walter, A Time to Stand,; Lincoln: University of Nebraska Press (1961)
  • Nofi, Albert A., The Alamo and The Texas War for Independence, Da Capo Press (1992)
  • Scott, Robert. After the Alamo. Republic of Texas Press, Plano, TX, 2000
  • Todish, Timothy J. Alamo Sourcebook, 1836: A Comprehensive Guide to the Battle of the Alamo and the Texas Revolution. Eakin Press, Austin, TX, 1998
  • А. Берастоўскі "Тэхасская народная рэспубліка" // Историческая правда частка 1 і частка 2