Мірпуа (кулінарыя)
Выгляд
Мірпуа (фр. mirepoix), або супавая зеляніна (ім. Suppengrün) — агароднінная сумесь у еўрапейскай кухні з карняплодаў (морква, бручка, корань сельдэрэя, корань пятрушкі), цыбулевых (парэй, рэпчатая цыбуля) і сталовай зеляніны (пятрушка, лісце сельдэрэя, чабор і інш.), якая дадаецца ў булён для надання яму водару. Гародніна ў розных камбінацыях у залежнасці ад рэцэптаў нацыянальнай кухні дадаецца ў булён цалкам (напрыклад, у нямецкай кухні) або дробна парэзанай (напрыклад, у французскай кухні мірпуа — па імя герцага дэ Мірпуа), затым выдаляецца з яго альбо ў парэзаным выглядзе дадаецца ў жаркое і разварваецца ў ім для атрымання духмянай і густога соуса.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Што такое супавая зеляніна (ням.) Архівавана 17 ліпеня 2009.
- Як прыгатаваць добры булён Архівавана 18 снежня 2011.
- Suppengrün - Soup Greens (англ.) Архівавана 20 жніўня 2016.