Пятрушка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пятрушка
Starr 070906-8878 Petroselinum crispum.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Petroselinum Hill, 1756

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   29816
NCBI   4042
EOL   71006
GRIN   g:9180
IPNI   40368-1

Пятрушка (Petroselínum) — род двухгадовых раслін сямейства парасонавыя (Apiaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Двухгадовыя (рэдка аднагадовыя) травы. У першы год утварае разетку лісця і стрыжнёвы патоўшчаны караняплод, на другі — разгалінаванае кветкавае сцябло.

Лісце двойчы- ці тройчыперыстае.

Зубцы чашачкі непрыкметныя, пялёсткі жоўта-зялёныя або бялёсыя, часта з чырванаватым адценнем пры пачатку, сэрцападобныя, на верхавіне выемчатыя і ў выемцы з доўгай, ўнутр загнутай дзелькай.

Плод яйкападобны, злёгку сціснуты з бакоў.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Пятрушка валодае прыемным пахам і смакам, які абумоўлены колькасцю ва ўсіх частках расліны эфірнага алею. Акрамя таго, у караняплодах да 1,5 % бялку, да 9 % вугляводаў, ёсць калій, кальцый, фосфар, жалеза, у лісці — бялкі, вугляводы, фоліевая кіслата (адыгрывае важную ролю ў кроватварэнні) і вітаміны. Асабліва багатая вітамінамі маладая зеляніна. Яна мае да 300 мг% вітаміну С і да 20 мг% правітаміму А.

У ежу спажываюць лісце і караняплоды ў свежым і сушаным выглядзе і як прыправу да розных страў. Лекавая сыравіна — трава, карані і плады. Эфірныя алеі, якія ёсць у пятрушцы, дабратворна ўздзейнічаюць на органы стрававання. У народнай медыцыне пятрушка рэкамендуецца пры запаленчых захворваннях нырак, мачавога пузыра, пры рэўматызме, як моцны мачагонны сродак. Адвар са свежага лісця пятрушкі валодае жаўцягонным дзеяннем, умацоўвае дзясны, лічыцца сродкам, які зберагае зрок. У сырым выглядзе зеляніна выкарыстоўваецца пры страце апетыту і расстройстве стрававання. Адвар з каранёў пятрушкі ўжываюць пры ўкусах камароў, восаў, пчол.[3]

Культывуюцца ў асноўным дзве разнавіднасці пятрушкі — каранёвая і лісцевая.

Агратэхніка[правіць | правіць зыходнік]

Пятрушка добра расце на глыбокаапрацаваных, багатых гумусам вільготных глебах. Лепшыя папярэднікі для яе — цвятная капуста, бульба, цыбуля, памідоры, агуркі. Пятрушка размнажаецца сяўбой насення ў грунт ранняй вясной або позняй восенню. Для веснавой сяўбы насенне папярэдне замочваюць на 2—3 сутак, потым падсушваюць да сыпкага стану. Можна выкарыстоўваць і сухое насенне. Сеюць яго на глыбіню 1—1,5 см з міжрадкоўямі 10—12 см. Насенне прарастае пры тэмпературы 3—5°С. Падзімовую сяўбу праводзяць сухім насеннем позняй восенню.

Пасевы прарэджваюць пасля ўтварэння 2—3 сапраўдных лістоў. Частата палівання залежыць ад умоў надвор'я. Вільгаць асабліва неабходная раслінам у час утварэння караняплода. Пры вырошчванні лісцевай пятрушкі лісце зразаюць пры вышыні раслін 30 см (2—3 разы за лета). Пасля зразання расліны падкормліваюць. Караняплоды для зімовага захоўвання ўбіраюць да вадыходу замаразкаў. Бацвінне пры гэтым абразаюць на ўзроўні галоўкі. Карані пятрушкі, пакінутыя на зіму ў градах, захоўваюць жыццяздольнасць і рана вясной даюць свежую зеляніну. Перад зімоўкай іх неабходна падкарміць, паліць і накрыць плёнкай.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Энцыклапедыя сельскага гаспадара. Мн., 1993.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.