Міхал Козел-Паклеўскі
Міхал Козел-Паклеўскі | |
---|---|
| |
Нараджэнне |
1840 |
Смерць |
28 мая 1863 |
Месца пахавання | |
Род | Козел-Паклеўскія[d] |
Бацька | Ян Козел-Паклеўскі[d] |
Маці | Юзэфа Толенсдорф[d] |
Веравызнанне | каталік |
Бітвы |
Міхал Козел-Паклеўскі (1840, маёнтак Сэрвач Вялікі, Вілейскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя, цяпер Вілейскі раён, Мінская вобласць — 28 мая 1863, вёска Уладыкі, цяпер Вілейскі раён) — удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1840 годзе ў радавым маёнтку Вялікі Сэрвач Вілейскага павета, які атрымаў дзед Міхала Юзаф Каласанты Козел-Паклеўскі. Міхал быў адным з сыноў Яна Напалеона Козела-Паклеўскага і Юзэфы Толенсдорф. Яго браты Ян, Вінцэнт, Юзаф, Зянон, стрыечны брат Яўстах таксама ўдзельнічалі ў паўстанні.
У 1863 г. далучыўся да атраду паўстанцкага атраду брата Вінцэнта, які ў студзені 1863 года быў прызначаны ваенным кіраўніком роднага Вілейскага павета[1]. Атрад Вінцэнта Козел-Паклеўскага быў разгромлены пад вёскай Уладыкі. У бітве загінуў Вінцэнт і Міхал Козел-Паклеўскія, якія былі пахаваны ў брацкай магіле недалёка ад гэтай вёскі разам з іншымі загінуўшымі ў тым баі паўстанцамі. Але існуюць звесткі аб тым, што іх бацька Ян Напалеон Козел-Паклеўскі, уладальнік Сэрвачы, употай перапахаваў цела Міхала і Вінцэнта ў родным Сэрвачы, пад касцёлам, каб не знайшлі расійскія ўлады. Касцёл той у пачатку 1950-х разабралі і перавезлі ў вёску Давыдкі, пад клуб[2]. Цяпер на месцы колішняга касцёла ў Сэрвачы знаходзіцца невялічкі пагорак, а на ім металічны крыж[3].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Pamiętniki Jakóba Gieysztora z lat 1857—1865 poprzedzone wspomnieniami osobistemi prof. Tadeusza Korzona oraz opatrzone przedmową i przypisami. T. 1, s. 394 tom 1 tom 2 Wilno 1913.
- ↑ Суботнік у капліцы-пахавальні Козел-Паклеўскіх.
- ↑ Па Вялейшчыне 1863 года. Выцечка турыстычная.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- O silach narodowych, «Niepodległość» 1867, nr 39 z 30 sierpnia
- Wacław Koszczyc, Wybrańcy losu, Lwów 1881
- Wacław Koszczyc, Wici wyroczne, Lwów 1898
- Eugeniusz Kowalewski, Wspomnienia z przeszłości : przyczynek do historji Powstania Styczniowego na Litwie — Dziennik Wileński — Wilno — 1907; 118 s. [1]
- Pamiętniki Jakóba Gieysztora z lat 1857—1865 poprzedzone wspomnieniami osobistemi prof. Tadeusza Korzona oraz opatrzone przedmową i przypisami. tom 1 tom 2 Wilno 1913.
- Agaton Giller Historja powstania narodu polskiego w 1861—1864 r. T. 2, s. 336 [2] Paryż 1868.
- Stanisław Zieliński, Bitwy i potyczki 1863—1864; na podstawie materyałów drukowanych i rękopiśmiennych Muzeum Narodowego w Rapperswilu, Rapperswil, 1913. S. 282—283 [3].
- Stanisław Łaniec, Litwa i Białoruś w dobie konspiracji i powstania zbrojnego : 1861—1864 — Wyd. 1. Olsztyn: Ośrodek Badań Nauk. im. Wojciecha Kętrzyńskiego w Olsztynie, 2002. — 196 s.
- Матвейчык, Дз. Ч. Паўстанне 1863—1864 гадоў у Беларусі: нарыс баявых дзеянняў / Дзмітрый Матвейчык. — Мінск : Медысонт, 2013. — 121 с.
- Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў : біяграфічны слоўнік : (паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі) / Дзмітрый Матвейчык ; Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Республікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Мінск: Беларусь, 2016. — С. 256. — 734 с. — 400 экз. — ISBN 978-985-01-1159-3.
- Ona Maksimaitienė, Lietuvos sukilėlių kovos 1863—1864 m. Vilnius : Mintis, 1969. P. 103, 169—170.