Ян Слізень

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Слізень
Рафал Слізень. Ян і Анэля Слізні, памятны медальён да Залатога вяселля бацькоў.
Рафал Слізень. Ян і Анэля Слізні, памятны медальён да Залатога вяселля бацькоў.
Слізень[d]
Слізень[d]
харунжы Навагрудскага павета[d]

Род Слізні
Бацька Юзаф Слізень[d]
Маці Шандрагоўна[d]
Жонка Анеля з Мацкевічаў[d]
Дзеці Атон Слізень, Соф’я са Слізняў[d], Рафал Слізень і Уладзіслаў Слізень[d]
Член у

Ян Слізень — памешчык, дзяржаўны службовец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Харунжы, пазней суддзя Навагрудскага павета. Уваходзіў у склад навагрудскай масонскай ложы «Саюз Адзінства» (1820—1821).

Ажаніўшыся з Анэляй Мацкевіч, Ян Слізень у 1802 годзе ўзяў у шасцігадовую арэнду ў сваякоў фальваркі Бартнікі і Вольна з прылеглымі вёскамі, палямі і гаямі. Цэнтральнай іх сядзібай сталі Бартнікі.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Ажаніўся Ян з Анэляй (Ангеляй), дачкой старадубскага стражніка Юзафа Мацкевіча і Марцыяны Букоўскай. Дзеці:

  • Канстанцін Рафал Уладзіслаў Слізень (ахрышчаны 9 ліпеня (27 чэрвеня) 1804), беларускі скульптар, жывапісец, медальер, архітэктар.
  • Марыя Зафея Ганна (1805—1878), у якую былі закаханыя ледзь не ўсе філарэты (асабліва Тамаш Зан і Ян Чачот), жонка навагрудскага падкаморыя Міхала Корбута (уласнік Дамашэвічаў).
  • Атон Ян (1806—1887), філарэт, мемуарыст, паўстанец 1831 года, служыў у артылерыі.
  • Адольф Мечыслаў (1809—1877), суддзя мінскага дэпартамента і аматар музыкі Станіслава Манюшкі (і яго заступнік у нейкіх судовых справах), ажаніўся з Янінай Беркман (Baerkmann), сястрой вядомага валожынскага мастака, публіцыста, паўстанца і аўтара мемуараў Юзафа Беркмана. Мечыслаў зладзіў аднойчы з Янам Чачотам вершаваную пікіроўку, называючы яго дармаедам (славуты паэт і фалькларыст у той час жыў у Слізняў). На што біты воўк Ян Чачот паблажліва, у вершаванай форме даў адпаведны адпор прадстаўніку маладзейшага пакалення.
  • Вінгельміна Юзэфа (1810, якая мела брата блізнюка — Вінгельма Юльяна), у шлюбе з Адамам Дамейкам (1799—1836), уласнікам Медзвядкі, родным братам Ігната Дамейкі. Юзэфа паўторна пайшла замуж за Антона Вярбоўскага (1796—1893), гаспадара Далматаўшчыны. У іх, пасля вяртання з выгнання, у асобным дамку ў садзе пэўны час жылі і Тамаш Зан і Ян Чачот. Лічыцца, што прататыпам Асэсара ў паэме Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш» быў менавіта Антон Вярбоўскі.
  • Вільгельм Юльян (Луцыян, нар. 1810), служыў у інжынерным корпусе.
  • Марыянна Леакадзія Антаніна, народжаная ў Бартніках у 1811, пражыла толькі адзінаццаць месяцаў. Пахавалі яе ў Вольне, у базыльянаў. Памерлі малымі і два браты Рафала — Юзаф Баляслаў Тэафіл (нар. 1814) і Адам Станіслаў Браніслаў (нар. 1816).
Магіла сына Уладзіслава (1815—1888) ў Друцкаўшчыне

Амаль усе дзеці Яна Слізня, згодна з арыгінальнымі метрыкамі, нарадзіліся ў Бартніках.

У 1852 годзе, калі пара святкавала залатое вяселле, унук Ян, сын Рафала, напісаў да гэтай падзеі п’есу, якую на сцэне ставіла ўся шматлікая сям’я. Як сцвярджаюць знаўцы пытання, «у тэксце п’есы знайшлі адлюстраванне каштоўнасці, якіх трымалася сям’я Слізняў: гонар за сям’ю, Радзіму, Літву, сяброўства…», «Уся далейшая гісторыя роду паказвае, што гэты род быў сапраўдным прадстаўніком Вялікага Княства Літоўскага, захоўваючым каштоўнасці гэтай дзяржавы нават у той час, калі гэта дзяржава даўно знікла».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]