Воўкавічы (Мінскі раён)
Вёска
Воўкавічы
| ||||||||||||||||||||
Во́ўкавічы[1] (трансліт.: Voŭkavičy, руск.: Волковичи) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Шчомысліцкага сельсавета.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Вёска знаходзіцца каля аўтамабільнай дарогі Р1 і Воўкавіцкага вадасховішча на рацэ Пціч.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Надмагілле графіні Юзэфы Леапальдзіны Чапскай (1904, архітэктар Генрых Гай). Архітэктар Генрых Гай стварыў для іх магілы накід велічнага помніка з чорнага шведскага граніту. Помнік уключаў у сябе скульптуру, а на самім надмагіллі меліся бронзавае распяцце і каваны вянок. Скульптура і бронзавыя ўпрыгожванні не захаваліся. На чорным граніце засталася толькі гравіроўка «RequemaeternamdonaeisDomine» («Вечны адпачынак дай нам, Пане»), імя майстра Прушынскага з Варшавы[2].
Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]
- Касцёл Сэрца Ісуса і Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1904, архітэктар Генрых Гай). 1950-я гг. руіны святыні ўзарвалі.
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
На мясцовых могілках пахаваная графіня Юзэфа Леапальдзіна Чапская , жонка Ежы Чапскага.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Некропаль па-над Пціччу № 44 (1483) 31.10.2020 — 06.11.2020 г
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 14. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Воўкавічы (Мінскі раён)