Міхал Крыштафавіч Пузына
Міхал Крыштафавіч Пузына | |
---|---|
Род | Пузыны |
Бацька | Крыштаф Дамінік Пузына[d] |
Маці | Марыяна з Юдзіцкіх[d] |
Жонка | Барбара з Радзівілаў[d][1] |
Міхал Крыштафавіч Пузына (раней 1792 — пасля 1814) — каталіцкі шляхціц-землеўласнік, дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Належаў да княжацкага роду Пузынаў. Нарадзіўся ў сям’і Крыштафа-Дамініка Пузыны ад яго жонкі Марыяны Юдзіцкай.
Быў жанаты двойчы: 1) князёўна Барбара Радзівіл — дачка Альбрэхта Радзівіла (1717—1790); 2) шляхцянка Вішчыцкая. Меў шэсць дзяцей:
- 1) Яўстах Міхалавіч Пузына, уласнік маёнтка Самахвалавічы.
- 2) Караль Міхалавіч Пузына.
- 3) Станіслаў Міхалавіч Пузына.
- 4) Юзаф Міхалавіч Пузына.
- 5) Пульхерыя Міхалаўна Пузына, уласніца маёнтка Самахвалавічы. Муж: Серпухоўскі.
- 6) Сафія Міхалаўна Пузына, уласніца маёнтка Самахвалавічы. Муж: Валерыяна Буцэвіч.
У 1792 г. і пазней Міхал Крыштафавіч Пузына упамінаецца як рэчыцкі войскі.
У часы франка-расійскай вайны 1812 года з 13 ліпеня па 27 ліпеня 1812 г. па прызначэнні французскіх ваенных улад быў прэзідэнтам Агульнай камісіі Часовага ўрада Мінскай правінцыі, а з 27 ліпеня па 16 лістапада 1812 г. — прэзідэнтам Муніцыпальнай рады Мінскага дэпартамента Часовага ўраду ВКЛ (1812).
У 1814 г. упамінаецца як прэзідэнт Мінскага межавога суду.
1800 г. у Мінскім павеце меў 77 двароў з 460 прыгоннымі, а ў Бабруйскім павеце — 76 двароў з 393 прыгоннымі. Разам — 853 душы.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Radziwiłłowie herbu Trąby — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Часовая мінская газета. 1812 год / агульн. рэд., перакл. з польск., персаналіі і паслясл. Я. Анішчанкі. — Мінск : Хурсік, 2008. — 181 с.