Міхась Калінін
| Міхась Калінін | |
|---|---|
| |
| Дата нараджэння | 27 верасня 1905 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 14 лютага 1975 (69 гадоў) |
| Род дзейнасці | мастак, педагог, грамадскі дзеяч, дзеяч культуры |
| Месца працы |
|
| Вучоба | |
| Член у | |
Міхаіл Сымонавіч (Міхась) Калінін (27 верасня 1905, г. Люцын, Віцебская губерня — 14 лютага 1975) — беларускі мастак, педагог, грамадскі і культурны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў г. Люцыне Віцебскай губерні (цяпер Лудза, Латвія) як пазашлюбны сын Яўгеніі Паньковай, сялянкі вёскі Нова-Пашына Рунданскай воласці. Праз тры месяцы пасля нараджэння дзіцяці, 8 студзеня 1906 года, Яўгенія выйшла замуж за Сымона Мікіціча Калініна, селяніна вёскі Чэнчава Міхайлаўскай воласці, які ўсынавіў Міхася[1]. Сваяк (стрыечны брат?) Міколы Панькова.
Вучыўся ў 1922—1925 гадах у Люцынскай беларускай гімназіі, а пасля яе закрыцця — у Дзвінскай дзяржаўнай беларускай гімназіі, якую скончыў у 1926 г. У гэтых навучальных установах па-сапраўднаму раскрыўся яго мастацкі талент. Уваходзіў у склад рэдкалегіі вучнёўскага часопіса «Ластаўка» (1923—1924), а потым быў мастаком-ілюстратарам «Школьнай працы» (1926).
У 1926 годзе стаў студэнтам Латвійскай акадэміі мастацтваў, але з-за адсутнасці матэрыяльных сродкаў правучыўся ў гэтай навучальнай установе толькі два гады. Працаваў мастаком-дэкаратарам, памочнікам рэжысёра, акцёрам у Беларускім народным тэатры, у 1931—1934 гадах настаўнікам Рыжскай беларускай асноўнай школы. У 1931 г. скончыў Беларускія настаўніцкія курсы ў Рызе. З’яўляўся актывістам беларускага культурна-асветніцкага руху, займаўся прапагандай культурнай спадчыны беларускага народа, уваходзіў у склад таварыства «Бацькаўшчына», Таварыства беларускага тэатра, Таварыства беларускіх вучыцялёў, Таварыства па культурных сувязях з народамі Усходу, заснаванага латышскім паэтам Янам Райнісам.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Творчая спадчына Міхася Калініна — малюнкі, акварэлі, карціны алеем, сярод якіх найбольш дасканалыя краявіды роднага прыдзвіскага краю, партрэт Уладзіміра Пігулеўскага (захоўваюцца ў Рызе ў дачкі Святланы, у прыватных зборах Беларусі і Латвіі). У 1944—1945 гг. напісаў «Дзённік салдата», які ўяўляе сабой разгорнутае мастацкае палатно штодзённага жыцця савецкіх штабістаў. Напісаны сакавіта, вобразна, з добрым веданнем рэалій ваеннага быт. Адчуваецца самацэнзура, страх, на ягоных старонках зусім не згадваюцца сябры па беларускай культурнай працы, і ўвогуле, амаль цалкам замоўчваецца міжваенны перыяд.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Крывіцкія руны : вып. II. беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад.. прад.м., камент. М. Казлоўскага. С. Панізьніка. — Мн.: Кнігазбор, 2017. — 452 с. — ISBN 978-985-7180-05-9.
- ↑ LVVA. 232.5.48, л. 251 адв.; Тамсама. 232.5.142, л. 29 адв.
