Міхась Казлоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхась Казлоўскі
Род дзейнасці публіцыст, краязнавец, грамадскі дзеяч, крытык, выдавец
Дата нараджэння 9 лютага 1960(1960-02-09) (60 гадоў)
Месца нараджэння

Міхась Казлоўскі (Міхаіл Міхайлавіч Казлоўскі; нар. 9 лютага 1960, в. Рабінавая (Быкі), Маладзечанскі раён) — беларускі краязнавец, грамадскі дзеяч, крытык, публіцыст, выдавец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў на заводзе, навуковым супрацоўнікам Гудзевіцкага літаратурна-краязнаўчага музея, кіраўніком клуба ў Цэнтры эстэтычнага выхавання г. Маладзечна. 3 2000 года метадыст Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Заснавальнік клуба беларускай патрыятычнай моладзі «Беларуская хатка» (1982-87)[1], мастацкай гасцёўні Я. Драздовіча (1983), літаратурнага музея У. Караткевіча ў Маладзечне (1984), адзін са стваральнікаў гісторыка-краязнаўчага аб’яднання «Крывіч», арганізатар і першы старшыня Маладзечанскага аддзела Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Рэдактар-выдавец альманаха «Куфэрак Віленшчыны». Пад яго рэдакцыяй выйшлі кнігі паэзіі, прозы і краязнаўчай публіцыстыкі, шэраг паштовак, прысвечаных дзеячам беларускай культуры. Аўтар і ўкладальнік старонак «Куфэрак» у тыднёвіку «Рэгіянальная газета». Аўтар шматлікіх краязнаўчых публікацый, рэцэнзій у перыядычных выданнях.

Кнігі[правіць | правіць зыходнік]

  • Іван Козел «Над хвалямі Серабранкі» (Маладзечна, 2005). Укладанне Міхася Казлоўскага.
  • «Я тут бачу свой край…: Маладзечаншчына літаратурная: проза, паэзія, публіцыстыка, драматургія» (Мінск, 2005). Укладанне — Міхась Казлоўскі.
  • «Галасы разбуджаных птушак» (Мінск, 2006)
  • «Нашчадак слаўных крывiчоў: эцюд да партрэта Адольфа Клiмовiча, чалавека i грамадзянiна» (Мінск, 2008)
  • «Колькі ў небе зор…: Смаргоншчына літаратурная: паэзія, проза, публіцыстыка» (Мінск, 2009). Укладанне — Міхась Казлоўскі.
  • «Пра кніжнікаў і кнігі : нататкі бібліяфіла, эпісталярная спадчына» (Мінск, 2011)[2]
  • «Маладзечанскі край» (Мінск, 2011)
  • Рыгор Семашкевіч «Янка Купала і беларускае адраджэнне» (Маладзечна, 2012). Укладанне — Міхась Казлоўскі.
  • «Там, дзе возера Глыбокае: Глыбоччына літаратурная: паэзія, проза, драматургія, публіцыстыка» (Мінск, 2012). Укладанне — Міхась Казлоўскі.
  • «Бацькаўшчыны светлае крыло» (Мінск, 2013)
  • «Язэп Драздовіч. Праз церні да зорак» (Мінск, 2014). Укладанне, прадмова і каментар — Міхась Казлоўскі.
  • «Там, дзе Уша серабрыцца: Маладзечаншчына літаратурная: паэзія, проза, публіцыстыка, пераклад» (Маладзечна, 2015). Укладанне і прадмова — Міхась Казлоўскі.
  • «Цяпло айчынных камянёў» (Мінск, 2015)[3]
  • «Вольга Сахарава. Сяргей Сахараў. Выбраныя творы» (Мінск, 2015). Укладанне, прадмова і каментар — Міхась Казлоўскі і Сяргей Панізнік[4].
  • «Добры дух зямлі дняпроўскай…: Рагачоўшчына літаратурная: паэзія, проза, драматургія, публіцыстыка» (Мінск, 2016). Укладанне — Міхась Казлоўскі.
  • «Пятро Сакол. Валянціна Казлоўская. Выбраныя творы» (Мінск, 2016). Укладанне, прадмова і каментар — Міхась Казлоўскі і Сяргей Панізнік[5].
  • «Крывіцкія руны» выпуск 2 «Беларускі культурны мацярык у Латвіі». Укладанне, прадмова і каментар — Міхась Казлоўскі і Сяргей Панізнік

Зноскі