Сяргей Сцяпанавіч Панізнік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сяргей Сцяпанавіч Панізнік
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 10 мая 1942(1942-05-10) (76 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці: публіцыст, перакладчык, паэт, дзіцячы пісьменнік, краязнавец, журналіст, пісьменнік
Жанр: лірыка
Мова твораў: беларуская
Узнагароды:
ордэн Трох Зорак

Сяргей Сцяпанавіч Панізьнік (10 мая 1942, в. Бабышкі, Даўгінаўскі с/с, Міёрскі раён) — беларускі паэт, празаік, публіцыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Магілёўскае медыцынскае вучылішча (1962), факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча (1967). Ваенны журналіст, член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1967). З 1977 працаваў у газеце «Вячэрні Мінск», з 1980 — на Дзяржтэлерадыё БССР, у 1982-96 — у выдавецтве «Юнацтва», адначасова ў 1992-94 — у Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтры імя Ф. Скарыны, у 1996-99 — вучоны сакратар Літаратурнага музея Я. Купалы.

Друкуецца з 1959 (мае псеўданім Сяргей Папар). У зборніках паэзіі «Кастры Купалля» (1967), «Палявая пошта» (1972), «Крона надзеі» (1975), «Чало і век» (1979), «Слова на дабрыдзень» (1982), «Мацярык» (1984), «Стырно» (1989), «А пісар земскі…» (1994), «Сустрэча роднасных сусветаў» (1997) — услаўленне роднага краю і яго духоўнай спадчыны, пераемнасці пакаленняў, філасофскі роздум над часам і гісторыяй свайго народа.

Аўтар кнігі публіцыстыкі «Пасля вогненных вёсак…» (1980), дакументальнай аповесці «Браніслава» (1985), «Асвейская трагедыя» (1992) пра Саласпілскі лагер смерці.

Піша для дзяцей: зборнікі вершаў «Адкуль вясёлка п'е ваду» (1981), «Жыцень» (1986), «Мы — грамацеі» (1989), «Золкая зёлка» (1999).

У перыядычным друку выступае па праблемах сучаснага літаратурнага працэсу.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Панізнік Сяргей Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1996. — Т. 12. — С. 46.
  • Панізнік Сяргей // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад рэд. А. В. Мальдзіса. — Мн., 1994. — Т. 4. — С. 449.
  • Панізнік Сяргей // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна / рэдкал. Г. М. Маняк [і інш.]. — Мн., 1998. — С. 534—535.
  • Скобла, М. Краса і сіла / М. Скобла // Звязда. — 2002. — 2 лют.
  • https://miory-biblioteka.by/polzovatelyam/informatsionnye-resursy/elektronnye/sergey-poniznik