Міхась Турыянскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхась Турыянскі
250px
Род дзейнасці краязнаўца, нарысіст, калекцыянер
Дата нараджэння 5 студзеня 1958(1958-01-05) (62 гады)
Месца нараджэння
Бацька Турыянскі Шымон Мікалаевіч
Маці Турыянская (Полішчук) Варвара Восіпаўна
Жонка Турыянская Алена
Дзеці Вольга (1985), Аляксандра (2006) і Валянціна (2016)

Міхась Турыянскі (5 студзеня 1958, в. Крывошын Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) — краязнавец, мастак, нарысіст, калекцыянер.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і служачых. У 1962 годзе сям'я пераехала з вёскі Крывошын ў горад Ляхавічы. 1965—1975 — вучоба ў сярэдняй школе № 1 горада Ляхавічы. У 1975 годзе паступае ў Бабруйскае вучылішча № 15. У 1978 годзе скончыў прафсаюзную школу ў горадзе Брэсце. 1979—1981 гады — служба ў шэрагах Савецкай Арміі. Быў рэдактарам армейскай газеты (руск.)  «На Стройке» (Масква).1984—1987 гады — вучоба ў Маскоўскім завочным народным універсітэце мастацтваў на факультэце выяўленчага мастацтва, станковага жывапісу і графікі. Да 1996 працаваў на будоўлі. З 1985 — член камісіі па напісанні кнігі «Памяць. Ляхавіцкі раён» і аўтар яе артыкулаў. З 1997 — член каардынацыйнага камітэта па напісанні кнігі «Зямля мая Ляхавіччына». У 1997 годзе заснаваў Грамадскае аб'яднанне «Гістарычнае таварыства „Тадэвуш Рэйтан“». У 1997 годзе заснаваў фестываль шляхецкай культуры і мастацтваў «Пан Тадэвуш» у Грушаўцы, які праводзіўся ў 1997 і 1998 гадах.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Са школьных гадоў зацікавіўся палацава-паркавай і хутаранскай культурамі. Тады ж пачаў збіраць першыя калекцыі старажытнасцей.

Дэбютаваў у друку артыкуламі ў 1979 г. (газета «На Стройке»). У 1980-я супрацоўнічае з газетамі «Будаўнік камунізму» (цяпер «Ляхавіцкі веснік»), «Трыбуна Люду», «Голас Радзімы», «Bilarus/Беларус», «Наша Слова», «Бюлетэнь», «Весткі і Паведамленьні», «Літаратура і мастацтва», гістарычным бюлетэнем «Альтанка» (Баранавічы), у 1990-я з часопісамі «Мастацтва Беларусі», (польск.)  «Magazyn Wilenski», «Museum», «Magazin Polski», «Respublika/Наша справа», «Pota», «Кантакты і дыялогі», «Наш край», «Наша Ніва», «Падарожнік», «Царкоўны пасланец», «Жизнь».

З сярэдзіны 1980-х супрацоўнічае з выдавецтвам «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, Беларускім Таварыствам аховы помнікаў гісторыі і культуры, Цэнтральным Дзяржаўным АРХІВАМ -МУЗЕЯМ літаратуры і мастацтва БССР, Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі, ГА Міжнароднай асацыяцыяй беларусістаў, Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтрам імя Францыска Скарыны пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, Грамадскім саветам энцыклапедыі «Кто есть Кто. Деловой мир СНГ», Грамадска-палітычным і навукова-метадычным журналам Міністэрства культуры СССР і Акадэміі навук СССР «Савецкі Музей», Інстытутам гісторыі Украіны Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, Міжнароднай арганізацыяй Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры ў Парыжы і Маскве, Шостым ліцэям Агульнаадукацыйным імя ТАДЭВУША РЭЙТАНА (Варшава, Польшча), Замкам Каралеўскім у Варшаве, член Польскага ПЭН-клубу сяброў даўніны Польскай (Польшча), Круглым сталом няўрадавых арганізацый, сродкаў масавай інфармацыі і прафсаюзаў Баранавіцкага рэгіёна, Агенцтвам рэгіянальнага развіцця (Баранавічы) Варута, БАЗА — нью-ёркскім аддзелам Беларуска-амерыканскага задзіночання, Парахвіяй Святога Кірылы Тураўскага БАПЦ (Бруклін, Нью Ёрк), Беларускім хрысціянскім згуртаваннем імя Святой Сафіі Слуцкай, Deutsches Museum (Mюнхен, Германія), The Getty Grant Program, Таварыствам беларускай мовы імя Ф. Скарыны, Мусульманскім рэлігійным аб'яднаннем у РБ., Асамблеяю дэмакратычных няўрадавых арганізацый Беларусі, праектам Міжнароднай энцыклапедыі «Кто есть Кто» «Наследнікі белорусской шляхты», Фундацыяй помачы школам польскім на ўсходзе імя Т. Гоневіча.

Аўтар шматлікіх нарысаў, некалькіх энцыклапедычных артыкулаў, публікацый рэдкіх фотаздымкаў. Не аднакротна перадаваў гістарычныя каштоўнасці ў бібліятэкі, музеі і архівы Беларусі. Няспынна вядзе навукова-пошукавую, арганізацыйную, даследчую і адукацыйную дзейнасць сярод вучнёўскай і студэнцкай моладзі. Выступае за прыцягнення да вывучэння і захавання даўніны сучасных лічбавых тэхналогій.

У 1988—1994 — сузаснавальнік «Дому Польскага» імя Т. Рэйтана ў Баранавічах.

Вярнуў з небыцця імёны выдатных асоб Ляхавіччыны: Анатоля Герасімовіча, Вітольда Міладоўскага, Тадэвуша Рэйтана, Антона Коршуна, Сяргея Пясецкага, Джона Пярэйру і інш..

Спіс твораў і артыкулаў:

  • Дзённік А.Коршуна /Рэімігрант з Аргентыны/ // Голас Радзімы. 1999. 4. с.2.
  • Гісторыя маёнтка Грушаўка, пісаная Міхасём Турыянскім // Мастацтва. 1993. — № 12 — с.47-51.
  • «На роднай зямельцы ўсе мы ня госці…» // Мастацтва. 1992. — № 7 — с.49.
  • Індус Джон Пярэйра і яго беларускі ўнук // Кантакты і дыялогі.1998. — № 6 — с.22-23.
  • Расколіна гісторыі прайшла праз яго сэрца // Мастацтва. 1993. — № 12 — с.41-46.
  • Каханак Вялікай Мядзведзіцы // Ляхавіцкі веснік. 2002. — № 2-4.
  • З глыбіні стагоддзяў. Тадэвуш Райтан // Ляхавіцкі веснік. 1992. — № 45-49.
  • Мастак з Грушаўкі // Ляхавіцкі веснік. 1998. — 25 лістапада. (4Н//3712)
  • (польск.)  Kempfi A. Śladami Tadeusza Rejtana w Białoruskich Lachowiczach i Hruszówce // Magazyn Wilenski. 1991. № 9-10 — с.29-31.
  • Гасцёўня «Нашага Краю» // Падарожнік. 1998. — № 4 — с.10.
  • (польск.)  Banda Korczynska. Nie splamil honoru ojczysny // Magazyn Polski. 1993. № 1/2 — (5/6)с.5.
  • Радкі з лістоў… // Кантакты і дыялогі. 1997. — № 11-12 — с.61, 2000. — № 4-5 — с.60.
  • Створана таварыства у гонар Рэйтана // Кантакты і дыялогі. 1997. — № 9-10 — с.59.
  • Паданне пра Старыя Ляхавічы і княжну Алену // Ляхавіцкі веснік. 2001. — № 10-12.
  • Ляхавіцкі замак: Быль і Легенды // Ляхавіцкі веснік. 2002. — № 29-39.
  • Выдміраль. 2016.
  • Жахлівая гісторыя балотных спраў Бежына, Бежына Белага Лугу. 2016.
  • Школкі Чарноцкіх. 2016.
  • Ляхавіцкі замак і яго героі ў Паўночнай вайне 1700-1710 гг. 2016.
  • Загадана знішчыць: як камуністы зачышчалі Ляхавічы ад гісторыі. 2016.
  • Ляхавіцкі замак. Падзямеллі. Міфы і Рэальнасць.2017.
  • Тектит. Часть 1. Русск. язык. 2017
  • Улада анёлаў на грэшнай зямлі. Частка першая. 2017.
  • Рэпіхава . Частка першая. 2017.
  • ЛЯХІ. Частка першая. 2017.
  • Звычка ажаніцца. Зборнік. 2017.
  • Рэпіхава . Частка другая. 2017.
  • Лысая гара. Зборнік ІІ. 2017.
  • Рэпіхава . Частка трэцяя. 2017.
  • Рэпіхава. Частка чацвёртая. 2018
  • Рэпіхава. Частка пятая. 2018

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  • Папоўская Т. Прадмова да дзённіка А.Коршуна /пра Аргентыну/ // Голас Радзімы 1999. 4. с.2.
  • Лободенко Г. Беларуская шляхта, подобно фараонам, строила усыпальницы-пирамиды! // Комсомольская Правда. 17-23 апреля 2008. с. 42.
  • Тарасаў К.. Каб энтузіазм не быў прыватным // Літаратура і Мастацтва. 1987. 3. VII. с.12.
  • Вайткевіч В., Лойка А. Зорка Адама Міцкевіча // Мастацтва Беларусі. 1988. — № 12 — с.49.
  • Казлоў Л. Рэйтан вяртаецца // Падарожнік. 1997. — № 11 — с.9.
  • Памяць. Ляхавіцкі раён. Пад рэд. В. У. Скалабана — Беларуская Савецкая энцыклапедыя імя П.Броўкі, 1989. — с.81-82, с.84-86, с.88-90, с.424,439.
  • А. Аляксандрава . Хто ён , Вітольд Міладоўскі // Ляхавіцкі веснік . 1993. № 44 (9849) с.2.
  • Мальдзіс Адам. Даклад на сумесным сходзе Саюза пісьменнікаў і Міністэрства культуры ў святле рашэнняў XXVII з, езда і студзеньскага (1987 г.) пленума ЦК КПСС. 30 красавіка 1987 года. «Літаратура і мастацтва» наш кар. 15.V.1987.
  • Гізун Алесь. «Код Еўлашоўскага» разгаданы // INTEX-PRESS. 5.7. 2007. — № 29 — с.10.
  • Гізун А.. События и факты. Культура. Вось сімвал твой… // INTEX-PRESS. 8.9. 2007. — № 33 — с.10.
  • Ус В.(В. Скалабан). Свята ў Грушаўцы, або вяртанне Тадэвуша Рэйтана // Звязда. — 1997. — 28 жн.
  • Сіцька З.. Грушаўка // Дыялог. 1998. — № 2 — с.16-18.
  • Емяльянчык Ў. З. Сіцька. Слова пра ўдзельніка Венскай бітвы // Дыялог. 1998. — № 2, № 6.
  • Емяльянчык Ў.. З.Сіцька. Забраны край, Слова пра ўдзельніка Венскай бітвы // Наша Слова. 1998. — № 34 (368).
  • Сіцька З.. Грушаўка // Наша Слова. 1998. — № 34 (368) — с.4.
  • Емяльянчык Ў. З. Сіцька. Грушаўка // Дыялог. 1998. — № 2, № 6.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Пад рэд. Г. П. Пашкова — Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі, 1996. — Т.3. — с. 159—160.
  • (польск.)  Kempfi A. Pamiatki po T. Rejtanie // Kraj Rad. 1990. № 8 — с.31.
  • Мухарэўская І.. «Тадэвуш Рэйтан»: ўчора, сёньня, заўтра // INTEХ- PRESS. 2000. № 25 — с.6.
  • Панамароў А.. Историческое общество «Тадеуш Рейтан» (г. Ляховичи) приглашает… // INTEХ- PRESS. 1998. № 21 (178) с.2.
  • Міжнародная энцыклапедыя «Кто есть Кто. Деловой мир СНГ. 2002», «Кто есть Кто имеет честь сообщить… с вашей биографией..».. Мінск. Пад рэд. Н. В. Чекалова — 2002.
  • Шыманскі І.. Грушаўка // Ляхавіцкі Веснік. 2001. № 56 с.5.
  • Лапіч А.. На ФЭСТ ў Грушаўку // Ляхавіцкі Веснік. 1998. № 64 (10379) с. 3.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Пад рэд. Г. П. Пашкова — Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі, 2001. — Т.6/1. — с. 169.
  • (польск.)  Andrzej Kempfi. Sladami Tadeusza Rejtana w bialoruskich Lachowiczach i Hruszowce. Na oltarzu niepodzielnej Rzeczypospolitej // Slowo Powszechne. 1991. № 102 (13108) 4-5-6 05 . с.3.
  • (польск.)  Dariusz Sladecki. TADEUSZ REYTAN slynny posel nowogrodski // ROTA. № 2 1991. с. 23-24.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Пад рэд. Г. П. Пашкова — Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі, 2003. — Т.6/2. — с. 582.
  • Ольга Осос. . Что имеем-не храним... Есть проблема. // INTEХ- PRESS. Ляхавіцкі час. №26 (58) ад 27.06.2003. № 25 — с.6.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]