Тадэвуш Рэйтан (таварыства)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Гістарычнае таварыства «Тадэвуш Рэйтан», — грамадскае аб'яднанне, дабраахвотная грамадская арганізацыя, мэтай якой з'яўляецца вывучэнне гісторыі Ляхавіцкага раёна і Рэспублікі Беларусь у цэлым.

Таварыства мае статус мясцовага грамадскага аб'яднання, якое дзейнічае на тэрыторыі г.Ляхавічы і Ляхавіцкага раёна ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь «Аб грамадскіх аб'яднаннях», іншымі палажэннямі дзеючага заканадаўства і Статутам Гістарычнага таварыства.

З ініцыятывай аб неабходнасці стварэнні Гістарычнага таварыства «Тадэвуш Рэйтан» у Ляхавічах у 1997 выступілі прафесары Адам Мальдзіс, Анджэй Кемпфі, Марцэлі Косман, кандыдат гістарычных навук Віталь Скалабан, ляхавіцкі краязнаўца Міхась Турыянскі і шэраг грамадзян г.г. Баранавічы, Ляхавічы і Ляхавіцкага раёна.

26 ліпеня 1997 г. упраўленнем юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама было зарэгістравана за № 99 Грамадскае аб'яднанне "Гістарычнае таварыства «Тадэвуш Рэйтан».

Таварыства дзейнічае на аснове свабоднага волевыяўлення і раўнапраўя яго членаў, самакіравання і галоснасці. Члену таварыства выдаецца членскі білет.

Таварыства з'яўляецца юрыдычнай асобай. Мае пячатку са сваім найменнем, разліковыя рахункі ва установах банкаў, у т. л. у інвалюце.

Гісторыка-археалагічныя доследы Гістарычнае таварыства ажыццяўляе па заказам і фінансаванні музеяў, навуковых устаноў і прыватных асоб пры наяўнасці дазволу мясцовых улад, Нацыянальнай Акадэміі навук, згодна з дзеючым заканадаўствам.

Вышэйшы кіруючы орган — сход, які склікаецца 1 раз у год. Пастаянным распарадчым органам з'яўляецца савет, які складаецца з трох членаў таварыства. Рэвізійная камісія кантралюе дзейнасць савета.

Грамадскае аб'яднанне "Гістарычнае таварыства «Тадэвуш Рэйтан» спыніла сваю дзейнасць 29 лютага 2000 года

Асноўныя мэты [1][правіць | правіць зыходнік]

  • Фарміраванне гістарычнай самасвядомасці жыхароў раёна як грамадзян Беларусі.
  • Прапаганда гістарычных ведаў.
  • Заняцце краязнаўствам.
  • Абарона гістарычнай спадчыны, пошук, вывучэнне, і ахова помнікаў гісторыі і культуры.
  • Адраджэнне і развіццё нацыянальнай культуры.
  • Стварэнне ў горадзе краязнаўчага музея для азнаямлення грамадзян з археалагічнай спадчынай, прыватнымі нумізматычнымі і гісторыка-краязнаўчымі зборамі.
  • Стварэнне гістарычнага кансультацыйнага цэнтра.

Старшыні[правіць | правіць зыходнік]

Ганаровыя члены Гістарычнага таварыства[правіць | правіць зыходнік]

Аб арганізацыі[правіць | правіць зыходнік]

Саветам таварыства ў 1997 годзе быў распрацованы план мерапрыемстваў развіцця таварыства на 1997-2000 гг., які ўключаў у сябе тры асноўныя кірункі:

  • збор памятак па Тадэвушу Рэйтану з мэтай заснавання архіва і вывучэнне яго эпісталярнай спадчыны.
  • абзорная канцэпцая праекта «Мураванка», якая прадугледжвала працу па захоўванню будынка ХVII ст. (Бюргерскі домік) - месца апошніх гадоў жыцця Тадэвуша Рэйтана.
  • сацыяльная апека над старымі і нямоглымі гісторыкамі.

Гэтыя кірункі дзейнасці справакавалі інтарэс грамадскасці да заснавання і правядзення фэстаў у Грушаўцы (1997-1998).

Зноскі

  1. Статут Грамадскага аб'яднання "Гістарычнага таварыства «Тадэвуш Рэйтан», артыкул 1.3

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Турыянскі М. Створана таварыства у гонар Рэйтана // Кантакты і дыялогі. 1997. — № 9-10 — с.59.
  • Сіцька З. Грушаўка // Дыялог. 1998. — № 2 — с.16-18.
  • Мухарэўская І. «Тадэвуш Рэйтан»: ўчора, сёньня, заўтра // INTEХ-PRESS. 2000. № 25 — с.6.
  • Панамароў А. Историческое общество «Тадеуш Рейтан» (г. Ляховичи) приглашает… // INTEХ-PRESS. 1998. № 21 (178) с.2.
  • Лапіч А. На ФЭСТ ў Грушаўку // Ляхавіцкі Веснік. 1998. № 64 (10379) с. 3.
  • Казлоў Л. Рэйтан вяртаецца // Падарожнік. 1997. — № 11 — с.9.