Сяргей Пясецкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сяргей Пясецкі
Piasecki.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 1 красавіка 1901(1901-04-01)[1]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 12 верасня 1964(1964-09-12)[1] (63 гады)
Месца смерці:
Пахаванне:
Грамадзянства:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік
Мова твораў: польская[1]
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Сяргей Пясецкі (польск.: Sergiusz Piasecki; 1 чэрвеня 1901, Ляхавічы, цяпер Брэсцкай вобл.  — 12 верасня 1964) — адзін з найбольш яскравых польскіх пісьменнікаў беларускага паходжання XX стагоддзя.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і беларускі і зрусіфікаванага паляка. З пачаткам 1-й сусветнай вайны разам з сям’ёй эвакуіруецца ва Уладзімір (Расія). Сёмы клас расійскай гімназіі для Пясецкага скончыўся турмой, калі ён паспрабаваў пераканаць гімназійнага інспектара ў сваёй рацыі з дапамогай рэвальвера. Неўзабаве Пясецкі ўцякае з турмы.

Падчас Кастрычніцкай рэвалюцыі ў лістападзе 1917 года ён апынуўся ў Маскве. Бальшавіцкі тэрор настолькі яго ўразіў, што ў Мінск у 1918 годзе ён прыязджае свядомым антыкамуністам. Праз некалькі месяцаў Пясецкі вярнуўся на радзіму. Да 1921 года Пясецкі ваюе з бальшавікамі спачатку ў шэрагах беларускай партызанкі (атрады «Зялёнага Дуба»), а пазней далучаецца да Літоўска-Беларускай дывізіі польскага войска. Затым пераязджае ў Ракаў, які знаходзіўся на мяжы з Савецкай Беларуссю, у міжваенны час на працягу 5 гадоў займаецца кантрабандай, адначасова выконваючы на тэрыторыі Беларусі функцыі агента польскай ваеннай разведкі.

У 1927 годзе польскі суд асуджае Пясецкага за рабаўніцтва на 15 гадоў турмы. Напачатку Пясецкі трымае галадоўкі, дабіваецца абароны правоў вязняў. На сёмым годзе зняволення, у Пясецкага прачынаецца літаратурны дар. Турэмная адміністрацыя рада такому павароту і не перашкаджае. Пясецкі вывучаў польскую мову пад час пісання кніг. Таму яго творы вельмі лёгка чытаюцца беларусам.

Турэмная проза Пясецкага прыцягнула ўвагу вядомага польскага пісьменніка і журналіста Мельхіёра Ваньковіча (1892—1974). Ваньковіч заахвоціў Пясецкага працягваць пісьменніцкую працу і дапамог выдаць першую кніжку — «Каханак Вялікай Мядзведзіцы». Выданне і нечуваны поспех кніжкі сталі для Пясецкага ключом, які адчыніў яму дзверы турмы.

Падчас 2-й сусветнай вайны Пясецкі ўдзельнічае у фарміраваннях Арміі Краёвай на Віленшчыне, кіруе аддзелам па выкананні смяротных прысудаў АК. Ёсць падазрэнні, што забойства Францішка Аляхновіча было выканана яго аддзелам.

У 1946 годзе эмігруе на Захад, спачатку ў Італію, потым у Вялікабрытанію. У Італіі ён выкрадае ў аднаго з выдаўцоў дакументы, з дапамогай якіх атрымлівае правы і грошы ад наступных перавыданняў сваіх твораў. Іншыя выдавецтвы друкавалі яго кнігі без выплаты ганарараў.

Надмагілле Сяргея Пясецкага — могілкі ў Гасцінгсе, Вялікабрытанія

Памёр ад рака ва Уэльсе, Вялікабрытанія, пахаваны ў Гасцінгсе. На яго надмагільным камяні высечаная Вялікая Мядзведзіца.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Проза С. Пясецкага грунтавалася на найбольш экстрэмальных жыццёвых прыгодах. Першы раман «Пяты этап», напісаны ў 1934 годзе, канфіскавала турэмная цэнзура. Толькі аўтабіяграфічнаму раману «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» («Kochanek Wielkiej Niedzwiedzicy»), пра «кантрабандысцкі» перыяд жыцця Сяргея Пясецкага, пашчасціла ў 1937 годзе выйсці за турэмныя сцены і быць апублікаваным. Мабыць, гэтай кніжкай, а таксама антысавецкая сатыра «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» («Zapiski oficera Armii Czerwonej»), прынеслі хвораму на сухоты Пясецкаму сусветную вядомасць і датэрміновае вызвалены з турмы. За два перадваенныя гады раман быў перакладзены і выдадзены на 11 мовах свету.

«Запіскі афіцэра чырвонай арміі» — дзённікавыя апавяданні малодшага лейтэнанта Мішкі Зубава пра свае ўражанні ад візіту ў Заходнюю Беларусь з 17 верасня 1939 года да студзеня 1945 года — Ліду, Вільню і яе ваколіцы. Беларускае кніжнае выданне пабачыла свет у Мінску ў 2005 годзе, пераклад на беларускую зрабіў Алесь Астраўцоў.

Варта адзначыць, што польская мова не была для Пясецкага роднай — роднымі мовамі былі беларуская і руская. Польскую мову пісьменнік засвоіў будучы дарослым.

Пясецкі пісаў да самай сваёй смерці ў 1964 годзе. Аўтар 12 раманаў, а таксама навел, кінасцэнарыяў, публіцыстычных артыкулах. Паводле твораў пісьменніка здымаліся мастацкія фільмы і тэлевізійныя серыялы, у т.л. у Італіі быў зняты серыял паводле аповесці «Каханка».

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]