Міхаэль Рот

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхаэль Рот
Foto StM Michael Roth.jpeg
 
Партыя:
Адукацыя:
Навуковая ступень: дыплом[d] (1997)
Дзейнасць: палітык
Месца працы:
Член у:
Веравызнанне: Евангелічная Царква[d]
Нараджэнне: 24 жніўня 1970(1970-08-24)[1][2] (48 гадоў)
 
Сайт: miro.hessenspd.net

Міхаэль Рот (ням.: Michael Roth, нар. 24 жніўня 1970 года, Герынген, Гесэн, Германія) — нямецкі палітычны дзеяч, прадстаўнік сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі (СДПГ). З 17 снежня 2013 года займае пост дзяржаўнага міністра еўрапейскіх спраў Міністэрства замежных спраў Германіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1990 годзе Міхаэль Рот скончыў школу ў Герынгене, у 1991 годзе пачаў навучанне ў Франкфурцкім універсітэце імя Гётэ ў горадзе Франкфурт-на-Майне, які скончыў ў 1997 годзе па спецыяльнасці «паліталогія». Да 1998 года працаваў у цэнтры Заходнеамерыканскіх даследванняў і грамадзянскіх навук Франкфурцкага ўніверсітэта. У перыяд з 2000 па 2002 год працаваў выкладчыкам у інстытуце Ота-Зура ў сферы паліталогіі Свабоднага ўніверсітэта Берліна.

Партыя[правіць | правіць зыходнік]

Рот уступіў у партыю ў 1987 годзе. Першапачаткова ён прымаў удзел у справах Саюза маладых сацыялістаў і сацыялістаў у СДПГ «Юзас». З 1996 па 2015 год быў галоўным у СДПГ у заходнім Гесэне, а з 2001 па 2011 — старшынёй раёна Герсфельд-Ротэнбург. З 2009 па 2014 год займаў пасаду генеральнага сакратара СДПГ Гесэна і прадстаўніка зямлі ў нямецкім парламенце.

Парламент[правіць | правіць зыходнік]

З 1998 года Рот з'яўляецца членам нямецкага парламента. На выбарах у бундэстаг у 1998 годзе ён упершыню быў выбраны членам парламента ад раёна Герсфельд з 51,7 % галасоў, а ў 2002 годзе яго зноў выбралі, але ўжо як прадстаўніка акругі Вера-Майснер — Герсфельд-Ротэенбург. На наступных выбарах у 2005 годзе ён атрымаў 51,7 % галасоў, а ў 2009 — 40,4. З 2010 па 2013 ён быў еўрапейскім прадстаўніком парламенцкай групы сацыял-дэмакратаў.

Дзяржаўны міністр Еўропы[правіць | правіць зыходнік]

17 снежня 2013 года Міхаэль Рот стаў дзяржаўным міністрам Еўропы ў Міністэрстве замежных спраў Германіі ў трэцім кабінеце Меркель. Са студзеня 2014 года ён таксама з'яўляецца паўнамочным па справах нямецка-французскага ўзаемадзеяння. У якасці дзяржаўнага міністра Міхаэль Рот выконвае абавязкі міністра замежных спраў — Зігмар Габрыэль (міністр замежных спраў).

Акрамя іншых спраў ён адказны за знешнія зносіны, бяспеку, узбраенне, а таксама за адносіны з ЗША, Канадай, Магрыбам, Азіяй.

У 2016 годзе ён прыехаў у Беларусь з візітам. У рамках гэтага візіту ён правёў шэраг сустрэч, у тым ліку з беларускімі студэнтамі, дзе адказаў на шматлікія пытанні студэнтаў сталічных універсітэтаў.

Зноскі