Міхаіл Іванавіч Булгакаў-Голіца

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхаіл Іванавіч Булгакаў-Голіца
Нараджэнне 1466
Смерць 1558
Месца пахавання
Род Гедзімінавічы
Бацька Іван Васілевіч Булгак Патрыкееў[d][1]
Маці Ксенія Іванаўна Усевалажская[d][1]
Дзеці Yury Bulgakov[d][1]
Дзейнасць палкаводзец
Званне ваявода
Бітвы

Міхаіл Булгакаў-Голіца (1466 — сярэдзіна 1558) — маскоўскі ваявода і баярын, з роду Гедзімінавічаў, родапачынальнік князёў Галіцыных.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з княжацкага літоўскага роду Гедзімінавічаў, нашчадак князя Гедзіміна ў VIII калене. Другі з чатырох дзяцей маскоўскага баярына, князя Івага Булгака-Патрыкеева. Атрымаў мянушку «Голіца» за звычку пастаянна насіць у левай руцэ латную пальчатку. Ад гэтай самай мянушкі ўтварылася і прозвішча будучага княжацкага роду Галіцыных. Меў сына Юрыя, які падпісваўся часам Юрый Булгакаў, часам Булгакаў-Галіцын. Нашчадкі Юрыя выкарыстоўвалі ўжо толькі прозвішча Галіцын.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

На службе Міхаіл Булгакаў узгадваецца 13 лютага 1500 года, калі ён знаходзіўся пры двары князя Васіля Холмскага ў падчас жаніцьбы князя на дачцэ Івана III, князёўне Сафіі. У 1510 годзе стаў баярынам. У 1512 годзе ўдзельнічаў у бітве супраць крымскага хана Менглі I Гірэя. У 1513—1514 ваяваў на баку Масквы супраць Вялікага Княства Літоўскага ў маскоўска-літоўскай вайне 1512—1522 гадоў. У 1514 годзе ўдзельнічаў у бітве пад Оршай, камандваў палкамі правай рукі і так званымі баярскмі дзецьмі. Пасля разгрому маскоўцаў трапіў у палон і прабыў у ім 37 гадоў. Увесь гэты час знаходзіўся ў Вільні. У 1549 годзе маскоўскі цар Іван Грозны прапаноўваў выкуп за Булгакава ў 1000 рублёў, аднак перамовы скончыліся безвынікова. Міхаіл Булгакаў быў вызвалены на волю ў 1551 годзе. Пасля чаго вярнуўся ў Маскву. У 1557 годзе сыйшоў у манастыр і памёр да жніўня 1558 года. Пахаваны ў Троіца-Сергіевай лаўры.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713