Міхаіл Іосіфавіч Кулак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Іосіфавіч Кулак
Дата нараджэння 15 кастрычніка 1950(1950-10-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 сакавіка 2017(2017-03-05) (66 гадоў)
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Міхаіл Іосіфавіч Кулак (15 кастрычніка 1950, Столін, Брэсцкая вобласць — 5 сакавіка 2017) — беларускі спецыяліст у галіне механікі дэфармуемага цвёрдага цела, кампазіцыйных матэрыялаў. Доктар фізіка-матэматычных навук (1994), прафесар (1997).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць «Лесаінжынерная справа», 1973; аспірантура, спецыяльнасць «Тэарэтычная фізіка», 1982; дактарантура, спецыяльнасць «Тэхналогія і абсталяванне дрэваапрацоўчых вытворчасцей, драўніназнаўства», 1993).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (1973—2017; кафедра тэарэтычнай механікі (з 1973), загадчык праблемнай навукова-даследчай лабараторыі комплекснай перапрацоўкі драўнянай сыравіны (1985—1990); кафедра вылічальнай тэхнікі, дацэнт (з 1993); з 1995 — кафедра паліграфічных вытворчасцей, прафеса, загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: статыстычная механіка дысперсных сістэм і кампазіцыйных матэрыялаў; лікавыя метады; тэорыя кіравання; фрактальная тэорыя структурна-механічных уласцівасцей дысперсных і кампазіцыйных матэрыялаў. Заснавальнік навуковай школы па тэхналогіі, абсталяванні і арганізацыі вытворчасці ў выдавецка-паліграфічным комплексе.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ганаровыя граматы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2005, 2010), Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (2000, 2010), нагрудны знак «Выдатнік друку Беларусі» (2007).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Исследование динамических свойств молекулярных конденсированных систем на основе кинетических функций условных распределений : автореферат диссертации … кандидата физико-математических наук : 01.04.02 / Кулак Михаил Иосифович. — Минск, 1982.
  • Фрактальная механика материалов / М. И. Кулак. — Минск, 2002.
  • Управление издательско-полиграфическим комплексом: организационно-экономические аспекты / С. А. Ничипорович, М. И. Кулак, Н. В. Неверов. — Москва, 2003.
  • Методы теории фракталов в технологической механике и процессах управления / М. И. Кулак, С. А. Ничипорович, Д. М. Медяк. — Минск, 2007.
  • Организационное управление в полиграфической промышленности / С. А. Ничипорович, М. И. Кулак, Н. Э. Трусевич. — Смоленск, 2004.
  • Допечатная подготовка газетных изданий с помощью настольных издательских систем / М. И. Кулак, Т. А. Долгова. — Минск, 2001.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кулак Міхаіл Іосіфавіч / Я. Г. Міляшкевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С. 571.
  • Кулак Михаил Иосифович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 343.
  • Кулак Міхаіл Іосіфавіч // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — Мінск, 2010. — С. 161.