Міхаіл Валянцінавіч Арцем’еў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхаіл Арцем'еў
Міхаіл Валянцінавіч Арцем'еў
Дата нараджэння 1963
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік
Навуковая сфера Хімія
Месца працы Навукова-даследніцкі інстытут фізіка-хімічных праблем БДУ
Альма-матар
Узнагароды і прэміі Ганаровая грамата Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2010)

Міхаіл Валянцінавіч Арцем’еў (нар. ў Мінску ў 1963 годзе) — найбольш цытаваны ў навуковых часопісах 20062010 гадоў (1307 спасылак) беларускі навуковец, доктар хімічных навук, спецыяліст у галіне нанахіміі. У 1985 годзе скончыў хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ). З 2010-га з’яўляецца загадчыкам лабараторыі нанахіміі Навукова-даследніцкага інстытута фізіка-хімічных праблем (НДІ ФХП) БДУ. У 2010 годзе атрымаў Ганаровую грамату Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[1].

Ажыццявіў навуковыя даследаванні ў галіне сінтэзу і вывучэння будовы, структурна-хімічных ператварэнняў і ўласцівасцей ультрадысперсных металаў, квантавапамерных паўправаднікоў, нанапамерных аксідаў, а таксама мікра- і нанагэтэрагенных кампазытных сістэм на іх аснове, квантавахімічных разлікаў кластараў металаў і паўправаднікоў. Распрацаваў шэраг прыёмаў атрымання высокадысперсных і нанаструктураваных сістэм для мікра-, нанаэлектронікі і оптыкі. Займаецца стварэннем нанаматэрыялаў з асаблівымі ўласцівасцямі, такіх як люмінеставальныя пакрыцці, люмінесцэнтныя пазнакі для флюарэсцэнтнага імунааналізу, складнікі для радыёпаглынальных матэрыялаў, лазерныя затворы, нарыхтоўкі для аптычных валокнаў.

Зноскі

  1. Дзень беларускай навукі. Газета «Універсітэт». Праверана 27 верасня 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]