Перайсці да зместу

Міхаіл Андрэевіч Жданоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Міхаіл Жданоўскі)
Міхаіл Андрэевіч Жданоўскі
Дата нараджэння 6 красавіка 1939(1939-04-06) (85 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія рэжысёр-дакументаліст, сцэнарыст
Тэатр
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Міхаіл Андрэевіч Жданоўскі (нар. 6 красавіка 1939, г. Краснадар, Расія) — беларускі рэжысёр, сцэнарыст дакументальнага кіно.

Скончыў у 1972 годзе Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі ў Маскве. 3 1971 года на кінастудыі «Беларусьфільм», з 2001 мастацкі кіраўнік студыі «Летапіс» кінастудыі «Беларусьфільм».

Члены Беларускага саюза кінематаграфістаў з 1979 года.

Рэжысёр дакументальных фільмаў: «Каралеў я не іграла» (1983), «Цавед Танем. Арменія. Фрагменты трагедыі» (1989), «Дарога на Курапаты» (1990), «Con anima. 3 душой» (1992), «Жаваранкі Беларусі», «Успамін аб Мікалаю Равенскім» (абодва 1993), «Сцежка, сцежачка, дарога» (1994), «На кожны гук ёсць рэха на зямлі» (1997), «Дзеці ветру, дзеці зямлі» (2003), «Цытадэль (Храм на граніцы)» (2004), «Ва ўсе дні» (2007) і інш.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994).