Міхаіл Зяноўевіч Корсак
Выгляд
Міхаіл Зяноўевіч Корсак | |
---|---|
| |
Нараджэнне | каля 1460 |
Смерць | не пазней за 1509 |
Род | Корсакі |
Бацька | Зяновій Васілевіч Корсак[d] |
Дзеці | Іван Міхайлавіч Корсак і Васіль Міхайлавіч Корсак |
Міхаіл Зяноўевіч Корсак (каля 1460 — да 1509) — землеўласнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Корсакаў уласнага герба «Корсак».
Уладальнік Бабынічаў, Дзярновічаў, Селішча, Туросы, Усомна і іншых у Полацкім ваяводстве.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Яго сыны Яцка (каля 1490 — пасля 1535), Васіль (каля 1495—1561), гараднічы полацкі з 1552, і Іван (каля 1500 — да 1563), харужы полацкі, у 1528 ставілі ў войска 70 коннікаў, яшчэ 19 ставіла іх маці. Ад Васіля і Івана пайшлі 2 галіны роду.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вячаслаў Насевіч. Корсакі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх