Міхаіл Казіміравіч Галынскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Казіміравіч Галынскі
маршалак шляхты Мсціслаўскага павета
1819 — 1820
стольнік полацкі[d]
з 26 жніўня 1793

Нараджэнне 1755
Смерць 1830
Род Галынскія[d]
Бацька Казімір Галынскі[d]
Маці Крысціна з Хадзькевічаў (Хадкевічаў)[d]
Жонка Ганна Міхайлаўна Друцкая-Сакалінская[d][1] і Марыя Міхайлаўна Шахаўская[d][1]
Дзеці Іван Міхайлавіч Галынскі

Міхаіл Казіміравіч Галынскі (руск.: Михаил Казимирович Голынский; 1755—1830) — дзяржаўны службовец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са старажытнага беларускага роду Галынскіх. Нарадзіўся ў сям’і Казіміра Галынскага, суддзі земскага мсціслаўскага, і Крысціны з роду Хадкевічаў.

У 1819—1820 гадах маршалак шляхты Мсціслаўскага павета[2]. Правадзейны стацкі саветнік[3].

Польскі пісьменнік Юльюш Струцінскі[uk] ў аўтабіяграфічнай аповесці «Dwie Babki» пісаў:

" Міхаіл Галынскі, маршалак шляхты Магілёўскай губерні, быў таксама высакародным і высока маральным чалавекам. Наіўная, прама скажам, нейкая дзіцячая адкрытасць і праўдзівасць з’яўляліся стрыжнем яго натуры, якія не дазвалялі яму не толькі не стварыць, але і не падумаць дрэннага. Ні багацце, ні высокае сацыяльнае становішча Міхаіла Галынскага не маглі прымусіць яго не быць самым гасцінным гаспадаром ва ўсім Магілёве. Сам гаспадар і яго жонка (з роду графаў Талстых) ветліва прымалі сваіх гасцей (у большай ступені ваенных, чым стацкіх, таму што Магілёў быў галоўнай ваеннай кватэрай края) амаль штодня. Званыя абеды і вечары, балі і прыёмы ішлі адны за іншым. Яшчэ раз паўтару, што не было не толькі ў Магілёве, але і ва ўсёй Беларусі больш прыветлівага і гасціннага дома.

"

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з княжной Марыяй Міхайлаўнай Шахаўской (1790—1849). Дзеці:

  • Праскоўя (1822—1892). Дзякуючы клопатам А. М. Мураўёва атрымала званне фрэйліны. У сям’і яе называлі Палінай.
  • Лізавета. У сям’і яе называлі Ліліяй. У шлюбе з Сяргеем Фёдаравічам Арсеньевым (нар. 1824), калежскім саветнікам і камер-юнкерам, які атрымаў у Ніжнім Ноўгарадзе пасаду саветніка губернскага праўлення.
  • Мацільда.
  • Іван (1826—1899), генерал-маёр світы Я. І. В. (1866), генерал-лейтэнант (1878).
Фёдар Тулаў. Партрэт князёў Шахаўскіх-Галынскіх. Каля 1829. ДГМ. Злева направа намаляваны: Міхаіл Галынскі, яго жонка Марыя з Шахаўскіх, князёўна Марфа Міхайлаўна Шахаўская (Мураўёва) (стаіць), Іван Міхайлавіч Галынскі (1826—1899), княгіня Лізавета Сяргееўна Шахаўская (Галавіна), стаяць князёўны Клеапатра Шахаўская і Лізавета Давыдава (Шахаўская), князёўна Аляксандра Міхайлаўна Шахаўская (у замужжы Лукаш), на першым плане Лізавета Міхайлаўна, Праскоўя Міхайлаўна і Мацільда Міхайлаўна Галынскія.

Вядомы сямейны партрэт Галынскіх і Шахаўскіх працы Фёдара Тулава, які ў паступіў у калекцыю Дзяржаўнага гістарычнага музея ў Маскве ў 1961 годзе з Бібліятэкі імя У. Л. Леніна, раней знаходзіўся ў Маскоўскім публічным і Румянцаўскім музеях, да гэтага — у маёнтку Шахаўскіх Белая Колпь Валакаламскага павета Маскоўскай губерні.

Зноскі

  1. а б Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. V, Ziemia połocka i województwo połockie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. Г. ЛюлевічWarszawa: 2018. — С. 222. — ISBN 978-83-65880-49-9
  2. Бойко Дм. А. Предводители Дворянства всех наместничеств, губерний, областей, уездов и округов Российской Империи. 1767–1917 гг. — Запорожье, 2022. — 3316(2) с.: ил., XXXVI л. ил.
  3. Командиры гатчинских (синих) кирасир. Иван Михайлович Голынский (1826—1899)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Краснолуцкий, А. Ю. Злая судьба рода Голынских? / А. Ю. Краснолуцкий. — Санкт-Петербург : Политехн. ун-т, 2009. — 233 с.