Дзяржаўны гістарычны музей (Масква)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзяржаўны гістарычны музей
руск.: Государственный исторический музей
Państwowe Muzeum Historyczne w Moskwie 01.JPG
Заснаваны 1872
Заснавальнік Іван Ягоравіч Забелін і Aleksey Uvarov[d]
Адкрыты 1872
Месцазнаходжанне 109012, г. Масква, Чырвоная пл., дом 1
Адрас piazza Rossa 1/2
Праезд метро: «Ахотны рад», «Плошча Рэвалюцыі», «Тэатральная»
Дырэктар Q22283667?
shm.ru
Commons-logo.svg Дзяржаўны гістарычны музей на Вікісховішчы

Дзяржа́ўны гістары́чны музе́й у Маскве — цэнтральны дзяржаўны музей гісторыі Расіі ад старажытных часоў да сучаснасці, буйное сховішча помнікаў матэрыяльнай культуры народаў СССР.

Заснаваны ў 1872 па ініцыятыве А. А. Зялёнага (кіраўнік музея ў 1872—80), А. С. Уварава (кіраўнік у 1881—84) і інш. Адкрыты ў 1883, меў 11 залаў, больш за 3 тыс. экспанатаў. У 1992 больш за 4 млн экспанатаў.

Збор музея[правіць | правіць зыходнік]

Мае калекцыі: археалагічную (каля 1 млн адзінак), нумізматычную (каля 1,5 млн адзінак), зброі, адзення, вырабаў з металу, шкла, керамікі, косці, дрэва; захоўвае сусветна вядомыя зборы рукапісаў, старадрукаў, старажытнага жывапісу, графікі і картаграфіі.

Ёсць экспанаты з Беларусі: матэрыялы археалагічных раскопак Е. Р. Раманава і братоў Яўстаха і Канстанціна Тышкевічаў (працавалі на Віцебшчыне, Лагойшчыне, вывучалі курганы Палесся і Падняпроўя); скарб сярэбраных рэчаў 11—12 ст. з Полацка; калекцыя слуцкіх паясоў; збор беларускіх рукапісаў 16—17 ст. (Слуцкі і Баркулабаўскі летапісы, рукапісы Сімяона Полацкага), першадрукаваных кніг Ф. Скарыны (84 экз.), С. Буднага і інш., дакументы па гісторыі Беларусі 19 ст., у т.л. фонд віленскага губернатара Пахвіснева і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гістарычны музей у Маскве // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. С. 271.
  • Кириченко Е. И. Исторический музей. М., 1984.
  • Каханоўскі Г. Адчыніся, таямніца часу: Гіст.-літ. нарысы. Мн., 1984.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]