Іван Міхайлавіч Галынскі
Іван Міхайлавіч Галынскі | |
---|---|
![]() Генерал-маёр Світы Яго Вялікасці Іван Міхайлавіч Галынскі | |
Нараджэнне | 12 мая 1826 |
Смерць |
7 снежня 1899 (73 гады) |
Месца пахавання | |
Род | Галынскія[d] |
Бацька | Міхаіл Казіміравіч Галынскі |
Маці | Марыя Міхайлаўна Шахаўская[d] |
Веравызнанне | праваслаўе |
Званне | генерал-лейтэнант |
Узнагароды |
Іван Міхайлавіч Галынскі (руск.: Иван Михайлович Голынский (Галынский); 12 мая 1826 — 7 снежня 1899) — расійскі ваенны дзеяч, землеўласнік Мсціслаўскага павета.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]
Паходзіў са старажытнага беларускага роду Галынскіх. Нарадзіўся ў сям’і Міхаіла Казіміравіча Галынскага, былога мсціслаўскага павятовага маршалка, і княжны Марыі з Шахаўскіх.
Іван Галынскі нарадзіўся 12 мая 1826 года. Ахрышчаны па каталіцкім абрадзе 25 мая таго ж года ў Мазыкінскім касцёле Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерні. А 20 мая 1833 года Івана ахрысцілі па праваслаўным абрадзе ў Сімферопальскім саборы Таўрычаскай губерні.
Івану неўзабаве адышла частка маёнтка бацькі, Соіна, дзе ў 1844 годзе лічылася 1654 душы прыгонных.

Афіцэрскую службу Іван пачаў 18 кастрычніка 1846 года ў лейб-гвардыі Конным палку . Верагодна, спачатку асаблівых поспехаў Галынскі не праявіў, бо першая сур’ёзная ўзнагарода ў яго з’явілася толькі ў 1863 годзе: палаш з надпісам «За адвагу».
6 студзеня 1865 года Галынскі стаў камандзірам Кірасірскага палка ў Гатчыне. У той час ён быў у чыне палкоўніка. 27 сакавіка 1866 года яго ўзвялі ў генерал-маёры Світы Яго Вялікасці.
5 мая 1867 года ў Кірасірскі полк прыбыў для службы новы малодшы ўрач, Іван Аляксандравіч Маеў (1840—1898), які неўзабаве па сваёй ініцыятыве пачаў чытаць першы ў акрузе курс ваеннай гігіены ва ўнтар-афіцэрскай школе палка. Камандзір палка Галынскі ўхваліў пачынанне і паслаў пра гэта даклад на Найвышэйшае імя, што і паслужыла нагодай да ўвядзення абавязковага чытання гігіены ў войсках Пецярбургскай акругі.
Граф С. Д. Шарамецеў у сваіх мемуарах успамінаў:
![]() |
Генерал-маёр Галынскі быў улюбёнцам князя У. Д. Галіцына, чалавек быў добры і шаноўны, але па службе недальнабачны. У яго былі вялікія сувязі ў Маскве з сямействамі князёў Шахаўскіх і Мураўёвых.
Арыгінальны тэкст (руск.)
Генерал-майор Голынский был любимцем князя В. Д. Голицына, человек был добрый и почтенный, но по службе недальновиден. У него были большие связи в Москве с семействами князей Шаховских и Муравьёвых.
|
![]() |
Генерал-маёр Світы Яго Вялікасці Іван Галынскі пакінуў службу ў Гатчынскім Кірасірскім палку 18 лістапада 1869 года. Пасля служыў начальнікам 5-й кавалерыйскай дывізіі , а з 1873 года ў запасных войсках. 1 студзеня 1878 года Галынскі быў удастоены звання генерал-лейтэнанта.
У 1884 годзе ён сышоў у адстаўку і вярнуўся ў свае ўладанні, якія да гэтага часу моцна павялічыліся, бо пасля смерці бацькі Іван Міхайлавіч атрымаў у спадчыну ў Мсціслаўскім павеце Магілёўскай губерні ўвесь маёнтак Соіна, дзе было 4147,5 дзесяцін зямлі, у тым ліку пад лесам — 2850, пад пашай — 613, пад сенажаццю — 312. Тут таксама было 4 млыны і сукнавальня, карчма, 2 паромы і цагельня.
У сярэдзіне 1890-х гадоў адстаўны генерал-лейтэнант Галынскі жыў у Пецярбургу. Апошнія гады жыцця Іван Міхайлавіч правёў у кватэры дома № 19 у Манежным завулку. Памёр 7 снежня 1899 года. Пахавалі яго ў Маскве, у Сіманавым манастыры.
Узанагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнамі Св. Станіслава 1-й ступені (1871), Св. Ганны 1-й ступені (1875), Св. Уладзіміра 2-й ступені (1877), Белага Арла (1879).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 12 мая
- Нарадзіліся ў 1826 годзе
- Памерлі 7 снежня
- Памерлі ў 1899 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя ў Сіманавым манастыры
- Галынскія
- Кавалеры ордэна Белага арла (Расійская імперыя)
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 2 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 1 ступені
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Генерал-лейтэнанты (Расійская імперыя)