Фёдар Андрэевіч Тулаў
Фёдар Андрэевіч Тулаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1792[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 лістапада 1855[3] |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | іканапісец |
Жанр | партрэт |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фёдар Андрэевіч Тулаў (1792 — 2 лістапада 1855) — рускі мастак, майстар партрэта, пісаў таксама карціны для цэркваў.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Прыгонны мастак, пазней атрымаў вольную. Аб пачатковым перыядзе жыцця мастака звесткі адсутнічаюць. Адна з самых ранніх работ мастака датуецца 1811 годам («Партрэт Канстанціна Тулава», ДРМ). Пісаў з пачатку 1810-х гадоў партрэты членаў сям’і князя М. А. Шахоўскага ў іх маёнтку Белая Колпь Валакаламскага павета Калужскай губерні, а таксама блізкіх ім людзей. З 1830-х жыў і працаваў у Прапойску (цяпер Слаўгарад), у маёнтку А. І. Бенкендорфа, стрыечнага брата графа А. Х. Бенкендорфа. Меў ад Акадэміі мастацтваў званне мастака XIV класа. Вядома, што мастак захапляўся механікай і астраноміяй. У 1852 г. наведаў Санкт-Пецярбург.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Усяго да гэтага часу вядома больш за 60 партрэтаў Тулава, якія захоўваюцца ў Дзяржаўным Эрмітажы, Рускім музеі, Траццякоўскай галерэі, Гістарычным музеі, Калужскім мастацкім музеі, Смаленскім музеі-запаведніку, музеях Беларусі і Украіны.
Пахаваны на гарадскіх прыхадскіх могілках Прапойска[4].
Зноскі
- ↑ https://rkd.nl/explore/artists/351768 Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Fedor Andreevich Tulov // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ RKDartists Праверана 26 жніўня 2017.
- ↑ Знайшлі спачынак мастака
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Костельников, И. Г. Ф. А. Тулов — малоизвестный русский портретист первой половины XIX в. // Памятники культуры: Новые открытия. Ежегодник 1980. — Л.. 1981.
- Тулаў Фёдар Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / рэдактар Г. П. Пашкоў. — Мінск, 2003. — Т. 16. — С. 24.
- Тулаў Фёдар Андрэевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. — С. 538.
- Бобко М. Р. Новые сведения о семье художника Ф. А. Тулова (руск.)