Міхаіл Мікалаевіч Волкаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхаіл Мікалаевіч Волкаў
Волков Михаил Николаевич.jpg
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 — 2016
Прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
 
Адукацыя
Дзейнасць выкладчык, палітык, настаўнік
Нараджэнне 26 студзеня 1955(1955-01-26) (65 гадоў)
г. Орша, Віцебская вобласць
 
Узнагароды
Ордэн Францыска Скарыны

Міхаіл Мікалаевіч Волкаў (26 студзеня 1955, Орша, Віцебская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 26 студзеня 1955 года ў г. Оршы Віцебскай вобласці.

Скончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава, настаўнік матэматыкі і фізікі.

Працаваў настаўнікам матэматыкі і фізікі ў Высокскай сярэдняй школе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці, гімназіі № 8 г. Віцебска.

З'яўляўся дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання.

Лаўрэат прэміі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта «Чалавек года Віцебшчыны — 2009».

Удастоены ганаровага звання «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь».

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, двума дыпломамі I ступені Акадэміі педагагічных навук СССР.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае дзвюх дачок.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]